Национальный информационный банк эффективных практик формирования функциональной грамотности обучающихся

.
МЕНЮ

Формирование медиаинформационной грамотности учащихся в процессе изучения белорусского языка и литературы в 5 классе

Защищенный контент
ЗАЩИЩЕННЫЙ КОНТЕНТ
⚠️ Контент защищен от копирования. Предоставляется только для просмотра.

ИНФОРМАЦИОННАЯ КАРТА

Земляник Татьяна Николаевна

Должность: учитель квалификационной категории «учитель-методист»

Преподаваемый предмет: белорусского языка и литературы

Сайт:https://2turov.schools.by/

Тема: «Формирование медиаинформационной грамотности учащихся в процессе изучения белорусского языка и литературы в 5 классе»

Опыт направлен на решение проблемы развития у учащихся критического мышления

Виды функциональной грамотности, на формирование которой направлен опыт: критическое мышление, медиаинформационная грамотность

Аннотация:

Опыт направлен на формирование и развитие у учащихся критического мышления, являющегося важнейшей компетенцией современного человека. Посредством критического анализа медиатекстов, который организуется учителем, у обучающихся развиваются компетенции, необходимые для принятия информированных решений. Новизна представленного на экспертизу опыта состоит в обращении его носителя к медиаграмотности. Опыт Т.Н. Земляник прошёл апробацию и получил одобрение коллег в процессе проведения ею мастер-классов в Академии образования и в Гомельском ИРО, он имеет достаточно высокую опубликованность.

Ключевые слова:

Критическое мышление, медиаграмотность, медиаинформационная грамотность, функциональная грамотность, медиатекст, контекстное задание, метапредметные компетенции, деятельностный подход.

Вопыт педагагічнай дзейнасці

«ФАРМІРАВАННЕ МЕДЫЯІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ У ПРАЦЭСЕ ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Ў 5 КЛАСЕ»

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЯІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ У АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ

1.1 Сутнасць і актуальнасць фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў базавай школы.

1.2 Адукацыйны патэнцыял вучэбных прадметаў беларуская мова і літаратура для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў

ГЛАВА 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЎМОВЫ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЯІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ У ПРАЦЭСЕ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ Ў 5-Х КЛАСАХ 2.1 Праектаванне метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

2.2 Вынікі вопытна-эксперыментальнай работы па фарміраванні медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

ДАДАТКІ

УВОДЗІНЫ

Сучасная адукацыя развіваецца ва ўмовах пераходу на кампетэнтнасны падыход, які прадугледжвае фарміраванне ў навучэнцаў прадметных, метапрадметных, асобасных кампетэнцый. Працэсы глабалізацыі, імклівае развіццё тэхналогій і камп’ютарызацыі жыцця задаюць новыя рамкі для развіцця сучаснага чалавека. Для таго, каб сённяшнія вучні былі паспяховымі ў дарослым жыцці, у рамках школьнай адукацыі патрэбна фарміраваць у іх кампетэнцыі, якія дапамогуць ім арыентавацца ў зменлівым свеце, вялікіх патоках інфармацыі і забяспечаць уменне вучыцца на працягу ўсяго жыцця.

У тлумачальных запісках навучальных праграм па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» таксама прадугледжваюцца задачы фарміравання ў навучэнцаў ключавых кампетэнцый: «Да метапрадметных вынікаў асваення зместу вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адносяцца гатоўнасць вучня да вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, засваенне ўніверсальных вучэбных дзеянняў і міжпрадметных паняццяў, у тым ліку: …уменне выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі з вучэбна-пазнавальнымі мэтамі, працаваць з тэкставай і графічнай інфармацыяй, … крытычна ацэньваць і інтэрпрэтаваць інфармацыю, якая змяшчаецца ў розных крыніцах» [8, с.4].

Як вядома, міжнароднае дыягнастычнае даследаванне PISA паказвае адставанне вучняў айчынных школ ад падлеткаў іншых краін па ключавых паказчыках сфарміраванасці функцыянальнай граматнасці. Навыкі, якімі павінны валодаць школьнікі на вышэйшым узроўні PISA, прадугледжваюць работу з інфармацыяй (тэкстам, медыятэкстам)[27]. Таму можна зрабіць выснову, што абазначаныя патрабаванні да ўзроўню навучанасці у нацыянальных праграмах супадаюць з патрабаваннямі дыягностыкі PISA і дапамагаюць фарміраваць граматнасць школьнікаў з улікам сучасных патрабаванняў.

На ўроках беларускай мовы і літаратуры актуальным з’яўляецца фарміраванне інфармацыйных кампетэнцый, якія складаюць аснову медыяінфармацыйнай граматнасці, сутнасць якіх заключаецца ва ўменні працаваць з інфармацыяй у розных формах, жанрах і відах. Калі зусім нядаўна асноўным сродкам навучання была кніга, падручнік, то сучасны вучань жыве ў медыяпрасторы. Ён павінен арыентавацца ў ёй, знаходзіць неабходную інфармацыю, паўнавартасна ўспрымаць і ацэньваць медыятэксты, аналізаваць розныя крыніцы інфармацыі для таго, каб параўнаць, зрабіць высновы і крытычна ацаніць пэўную падзею, а пры неабходнасці – ствараць уласныя медыятэксты.

Аднак аналіз школьнай практыкі пацвярджае, што настаўнікі не ў поўнай меры выкарыстоўваюць патэнцыял урокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання ў вучняў названых метапрадметных кампетэнцый. Гэты вывад пацвярджаецца вынікамі праведзенага канстатуючага этапа педагагічнага эксперыменту.

Аналіз работ па праблемах павышэння якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, абагульненне школьнай практыкі, а таксама вынікі праведзенага канстатуючага этапа педагагічнага эксперыменту дазволілі выявіць супярэчнасці ў адукацыйным працэсе школы паміж:

- адсутнасцю зацікаўленасці ў вывучэнні беларускай мовы і літаратуры ў асобных навучэнцаў 5 класаў і высокімі патрабаваннямі вучэбнай праграмы па прадмеце;

- традыцыйным падыходам да арганізацыі адукацыйнага працэсу і шырокімі магчымасцямі адукацыйнага асяроддзя, якое дазваляе павысіць якасць адукацыі;

- высокім адукацыйным патэнцыялам медыятэкстаў як сродку фарміравання і развіцця медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў і недастатковай распрацаванасцю пытання іх эфектыўнага прымянення ў адукацыйным працэсе.

Неабходнасць вырашэння названых супярэчнасцей у адукацыйнай школьнай практыцы абгрунтоўвае актуальнасць дадзенай работы.

Усё вышэйпералічанае актуалізіруе праблему ўдасканалення адукацыйнага працэсу з мэтай фарміравання ў школьнікаў медыяінфармацыйнай граматнасці і вызначае выбар тэмы работы: "Фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў 5 класе".

Актуальнасць даследавання заключаецца ў тым, што ў рабоце медыяінфармацыйная граматнасць навучэнцаў разглядаецца ў якасці значнага адукацыйнага выніку, які з'яўляецца важным складнікам функцыянальнай граматнасці, якая дазваляе асобе паўнавартасна функцыяніраваць у соцыуме. Таму тэма работы мае высокую ступень актуальнасці, а яе распрацоўка з'яўляецца неабходнай і своечасовай.

Сутнасць даследавання заключаецца ў абгрунтаванні, распрацоўцы і ўкараненні ў працэс навучання беларускай мове і літаратуры метадычнай сістэмы, заснаванай на стратэгіях праблемна-даследчага, актыўнага, калектыўнага навучання з выкарыстаннем электронных рэсурсаў, розных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі. Укараненне метадычнай сістэмы прадугледжвае арганізацыю работы навучэнцаў з інфармацыяй (тэкстам) розных відаў, жанраў і форм медыя і ўключэнне іх у склад актуальных кантэкстных заданняў.

Метадалагічнай базай даследавання выступаюць псіхолага-педагагічныя тэорыі вучэбнай дзейнасці, праблемнага і развіваючага навучання (Л. С. Выгоцкі, П. Я. Гальперын, І. Я. Лернер, В. В. Давыдаў і інш.) кампетэнтнаснага (А. В. Хутарскі, В. Л. Жук, В. А. Болатаў, В. В. Серыкаў, І.А. Зімняя і інш.), асобасна арыентаванага (Ш. А. Аманашвілі, І. С. Якіманская, А. В. Бондараўская і інш.) падыходаў у адукацыі.

Тэарэтычная значнасць работы заключаецца ва ўдакладненні паняцця медыяінфармацыйная граматнасць вучня 5-га класа і даследаванні працэсу фарміравання метапрадметных кампетэнцый на аснове выкарыстання кантэкстных і праектных заданняў, распрацаваных на аснове медыятэкстаў. Практычнае значэнне работы заключаецца ў абгрунтаванні, распрацоўцы і ўкараненні метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5 класа на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЯІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ У АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ

1.1 Сутнасць і актуальнасць фарміравання медыяінфарамцыйнай граматнасці вучняў базавай школы.

З імклівай зменай усіх сфер грамадства, хуткім ростам развіцця тэхналогій і іншых фактараў адбываюцца значныя змены і ў сістэме адукацыі, накіраваныя на яе мадэрнізацыю і ўдасканаленне. На сучасным этапе развiцця адукацыі вучні разглядаюцца не як пасіўныя аб'екты навучання, а як самастойныя, актыўныя суб'екты навучання, бо вялікая ўвага надаецца менавіта самастойнай рабоце вучняў, іх здольнасці здабываць веды, набываць уменні і навыкі. У ХХI стагоддзі ва ўмовах лічбавага асяроддзя да чалавека прад'яўляюцца новыя патрабаванні, якія маюць універсальны характар па сваёй прыродзе.

З уступленнем свету ў эпоху Web 3.0 людзі сталі жыць у мабільным грамадстве. Яны бавяць практычна ўвесь свой вольны час у інтэрнэце і знаходзяцца «online» – жывуць медыйным жыццём. У сувязі з гэтым становіцца актуальным і неабходным увядзенне такога напрамку ў адукацыю, як медыяадукацыя. Нягледзячы на тое, што гэты кірунак не новы, аднак належнае асвятленне ён толькі пачынае набываць. Л.А. Іванова адзначае, што за кошт пашырэння ўплыву медыя медыяадукацыя сёння павінна быць часткай бесперапыннай адукацыі, ад дзіцячага сада да ўніверсітэта [41, з. 71]. Праблеме медыяадукацыі ў розныя гады прысвячаліся даследаванні О.А.Баранава, С.І. Гудзіліна, І.С. Леўшына, С.М. Пензіна, Я.Н. Усава, А.В. Фёдарава, А.В. Шарыкава і інш.

Медыя адыгрываюць важную ролю ў сучасным свеце, фарміруючы каштоўнасці, сацыяльныя нормы, мадэлі паводзін і карціну свету ў цэлым. Асаблівае значэнне медыя маюць для навучэнцаў, бо значная колькасць іх часу праходзіць у медыяасяроддзі. Улічваючы ролю масмедыя ў грамадстве, у педагогіцы ўсё часцей акцэнтуюць увагу на неабходнасці фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя гэтага, праблема фарміравання медыяінфарамацыйнай граматнасці павінна даследавацца ў логіцы папярэджання развіцця інтэрнэт залежнасці падлеткаў. Вынікі шэрагу даследаванняў (у тым ліку і PISA) сведчаць, што 28,6% апытаных падлеткаў з'яўляюцца інтэрнэт-залежнымі. З кожным годам гэтая лічба імкліва расце [39].

Разгорнутае і грунтоўнае вызначэнне паняцця «медыяадукацыя» (media education) прапануе міжнародная арганізацыя ЮНЭСКА. У дадзеным выпадку лічыцца, што яна звязана з усімі відамі медыя (друкаванымі і графічнымі, гукавымі, экраннымі і г.д.) і рознымі тэхналогіямі; «яна дае магчымасць людзям зразумець, як масавая камунікацыя выкарыстоўваецца ў іх соцыуме, авалодаць здольнасцямі выкарыстання медыя ў камунікацыі з іншымі людзьмі; забяспечвае чалавеку веданне таго, як:

1) аналізаваць, крытычна асэнсоўваць і ствараць медыятэксты;

2) вызначаць крыніцы медыятэкстаў, іх кантэкст;

3) інтэрпрэціраваць медыятэксты і каштоўнасці, якія распаўсюджваюцца медыя;

4) адбіраць медыя для стварэння і распаўсюджвання сваіх уласных медыятэкстаў;

5) атрымаць магчымасць доступу да медыя,для ўспрымання і для выкарыстання [55].

Медыяадукацыя рэкамендуецца да ўкаранення ў нацыянальныя навучальныя планы ўсіх дзяржаў, у сістэму дадатковай, нефармальнай і адукацыі на працягу ўсяго жыцця» [UNESCO 1999].

Вызначэнне, дадзенае ў «Міжнароднай энцыклапедыі сацыяльных навук» падкрэслівае, што медыяадукацыя спрыяе дасягненню задач медыяграматнасці:

1) падрыхтоўка новага пакалення да жыцця ў сучасных інфармацыйных умовах;

2) падрыхтоўка дзяцей да ўспрымання рознай інфармацыі;

3) навучанне разуменню паступаючай інфармацыі;

4) стварэнне ўмоў для ўсведамлення наступстваў уздзеяння рознай інфармацыі [26].

Не абышлі гэту тэму і расійскія вучоныя. Напрыклад, прафесар, доктар педагагічных навук Ю.М. Усаў лічыў, што медыяадукацыя - гэта працэс развіцця асобы сродкамі і на матэрыяле сродкаў масавай камунікацыі [47].

А. В. Фёдараў сцвярджае, што ў галіне медыяадукацыі можна выдзеліць тры асноўныя напрамкі:

1) адукацыя будучых прафесіяналаў - журналістаў, сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў, акцёраў, кіназнаўцаў і інш.;

2) адукацыя будучых медыяпедагогаў ва ўніверсітэтах;

3) медыяадукацыя як частка агульнай адукацыі школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў звычайных школах і ВНУ, якая можа быць інтэгравана ў традыцыйныя дысцыпліны або быць аўтаномнай (факультатыўная або гуртковая работа і г. д.) [46, с.29].

Такім чынам, задача медыяадукацыі зводзіцца да фарміравання і развіцця медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў.

Раскрыем сутнасць паняцця медыяінфармацыйнай граматнасці. У сувязі з тым, што медыяадукацыя - кірунак новы і знаходзіцца ў стадыі развіцця, адзінага вызначэння дадзенага паняцця не сфарміравалася. Навукоўцы і практыкуючыя выкладчыкі тлумачаць яго па-рознаму.

В.Г. Смалянінава пад медыяінфармацыйнай граматнасцю разумее «ўніверсальныя спосабы пошуку, атрымання, апрацоўкі, прадстаўлення і перадачы інфармацыі, абагульнення, сістэматызацыі і ператварэння інфармацыі» [35, с.12].

А.Л. Сямёнаў лічыць, што медыяінфармацыйная граматнасць - новая граматнасць, якая складаецца з навыкаў актыўнай самастойнай апрацоўкі інфармацыі чалавекам, які прымае прынцыпова новыя рашэнні ў новых сітуацыях з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій [28, с.93].

С. В. Трышына разумее медыяінфармацыйную граматнасць як «інтэгратыўную якасць асобы, якая з'яўляецца вынікам адлюстравання працэсаў адбору, засваення, перапрацоўкі, трансфармацыі і генерыравання інфармацыі ў адмысловы тып прадметна-спецыфічных ведаў, які дазваляе выпрацоўваць, прымаць, прагназаваць і рэалізоўваць аптымальныя рашэнні ў розных сферах». Аўтар таксама вылучыў функцыі медыяінфармацыйнай граматнасці:

1) пазнавальная, якая накіравана на забеспячэнне самавызначэння вучня ў розных сферах жыццядзейнасці ў інфармацыйным грамадстве;

2) адаптыўная, накіраваная на прыстасаванне да ўмоў жыцця і дзейнасці ў інфармацыйным грамадстве;

3) нарматыўная, якая выступае як сістэма маральных і юрыдычных норм і патрабаванняў у інфармацыйным грамадстве;

4) ацэначная, якая прадугледжвае ўменні арыентавацца ў патоках інфармацыі, знаходзіць і адбіраць знаёмую і новую, ацэньваць важную і другарадную інфармацыю;

5) інтэрактыўная, накіраваная на самаразвіццё і самарэалізацыю навучэнца шляхам уключэння яго ў актыўную самастойную і творчую працу [35, с. 38].

Н.І.Гендына лічыць, што медыяінфармацыйная граматнасць - гэта самастойны пошук неабходных дадзеных для выканання пэўных задач, магчымасць групавой дзейнасці і супрацоўніцтва з выкарыстаннем сучасных тэхналогій для вырашэння прафесійна арыентаваных пытанняў, а таксама гатоўнасць да самаразвіцця ў галіне інфармацыйных тэхналогій [11, с. 31].

На думку А.У. Хутарскога, інфармацыйная граматнасць - гэта здольнасць да дзейнасці з інфармацыяй у межах навучальных прадметаў, а таксама ў іншых сферах жыццядзейнасці. Распазнаванне, захаванне, перадача, аналіз і збор неабходнай інфармацыі [52, с.37].

А. В. Фёдараў трактуе медыяінфармацыйную граматнасць асобы як «сукупнасць яе матываў, ведаў, уменняў, здольнасцей, якія спрыяюць выбару, выкарыстанню, крытычнаму аналізу, ацэнцы, стварэнню і перадачы медыятэкстаў у розных відах, формах і жанрах, аналізу складаных працэсаў функцыяніравання медыя ў соцыуме» [45, с. 40].

Аналіз работ вышэйпрадстаўленых даследчыкаў паказвае, што многія аўтары разглядаюць медыяінфармацыйную граматнасць як здольнасць асобы самастойна ажыццяўляць пошук, адбор, аналіз, выкарыстанне і стварэнне інфармацыі. Такім чынам, асноўнымі сэнсавымі кампанентамі дадзенага паняцця з'яўляюцца:

1) знаходжанне і адбор інфармацыі;

2) аналіз, інтэрпрэтацыя і выкарыстанне інфармацыі;

3) стварэнне і/або перадача ўласнай інфармацыі.

Менавіта на гэтыя паказчыкі мы будзем арыентавацца ў рамках фарміравання і развіцця медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў у ходзе правядзення нашага даследавання.

Згодна з ЮНЭСКА, «медыінфармацыйная граматнасць - гэта сукупнасць ведаў, навыкаў, установак, кампетэнцый і практык, якія дазваляюць забяспечыць эфектыўны доступ, аналіз, крытычную ацэнку, інтэрпрэтацыю, выкарыстанне, стварэнне і распаўсюджванне інфармацыі і медыйных прадуктаў з выкарыстаннем усіх неабходных сродкаў і інструментаў на творчай, законнай і этычнай аснове» [49, с.32]. Такім чынам, медыяінфармацыйная граматнасць з'яўляецца неад'емнай часткай так званых „навыкаў XXI стагоддзя“, альбо „мяккіх“ навыкаў” [31], якія ўключаюць медыяінфармацыйныя кампетэнцыі:

1) уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, знаходзіць, аналізаваць інфармацыю, ацэньваць і класіфікаваць яе, прымяняць і крытычна да яе ставіцца;

2) уменне пісьмова фармуліраваць свае інфармацыйныя запатрабаванні і запыты;

3) эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі для вырашэння асобасных, навучальных, даследчых і прыкладных задач рознага ўзроўню складанасці;

4) уменне выкарыстоўваць медыясродкі і інтэрнэт для самавыяўлення і творчасці;

5) уменне бяспечна, адказна і ўсвядомлена выкарыстоўваць медыясродкі і інтэрнэт.

У дадзенай рабоце медыяінфармацыйная граматнасць разглядаецца з улікам вызначэння ЮНЕСКА [31]. Медыяінфармацыйная граматнасць вучня 5 класа разумеецца як складаная інтэграваная асобасная якасць, накіраваная на адказнае выкарыстанне і/або стварэнне медыяпрадуктаў, на рашэнне з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій разнастайных сацыяльна-асобасных, вучэбна-даследчых, прыкладных задач у камбінаваным інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі ва ўмовах хуткага нарастання інфармацыі і лічбавізацыі грамадства.

Услед за І.А.Зімняй намі вызначана наступная структура медыяінфармацыйнай граматнасці вучня базавай школы, якая ўключае:

1) каштоўнасна-матывацыйны кампанент - гатоўнасць да працы з інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі;

2) кагнітыўны кампанент – наяўнасць базавых ведаў у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і пошуку інфармацыі, навыкаў працы з любымі медыяпрадуктамі, іх разуменне і ацэнка;

3) тэхніка-тэхналагічны кампанент уключае ў сябе ўменні і навыкі выкарыстання ў самастойнай вучэбнай дзейнасці ўніверсальных тэхналогій пошуку, апрацоўкі, захоўвання інфармацыі, уменняў аналізаваць, класіфікаваць, абагульняць інфармацыю, прымяняць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для рашэння разнастайных задач;

4) камунікатыўны кампанент уключае ў сябе ўменні выразна і хутка ўсталёўваць дзелавыя кантакты, міжасобасныя сувязі, актыўна і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі ў анлайн і афлайн фарматах;

5) рэфлексіўны кампанент заключаецца ў самарэгуляцыі асобы, самакіраванні ўласнымі паводзінамі і матывацыяй, а таксама ў самакантролі, карэкцыі і самаацэнцы вынікаў дзейнасці [25, с.4].

У праведзеным В.Л. Жук даследаванні была даказана правамернасць выкарыстання названых кампанентаў для абгрунтавання структуры псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці студэнтаў [22]. Акрамя таго, у 2007 годзе Нацыянальная асацыяцыя медыяадукацыі (National Association for Media Literacy Education – NAMLE) сфармулявала шэсць асноўных прынцыпаў фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці:

1) медыяінфармацыйная граматнасць патрабуе актыўнага вывучэння і крытычнага асэнсавання ўсіх атрыманых і ствараных намі паведамленняў. Медыяінфармацыйная граматнасць вучыць дзяцей прыводзіць абгрунтаваныя выказванні ў пацвярджэнне ўласных высноў. Выкарыстанне медыятэкстаў на ўроках без пытанняў і заданняў не можа лічыцца медыяінфармацыйнай граматнасцю;

2) медыяінфармацыйная граматнасць пашырае межы паняцця «граматнасць» (г.зн. чытанне і пісьмо).

3) медыяінфармацыйная граматнасць заклікана фарміраваць і замацоўваць уменні і навыкі навучэнцаў усіх узростаў у ходзе комплекснай і бесперапыннай практыкі. Фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці не можа абмяжоўвацца рамкамі аднаго ўрока, дня і нават тыдня заняткаў. Медыяпедагогі павінны забяспечыць навучэнцам разнастайныя і шматлікія магчымасці развіцця ўзроўню медыяінфармацыйнай граматнасці;

4) фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці садзейнічае падрыхтоўцы кампетэнтных, думаючых і неабыякавых членаў грамадства;

5) паколькі медыя функцыяніруюць у сацыякультурным кантэксце, медыяадукацыя ўключае тэксты, якія прадстаўляюць розныя пункты гледжання, дае магчымасці вывучаць альтэрнатыўны погляд і фарміраваць уласныя высновы;

6) медыяінфармацыйная граматнасць прадугледжвае, што навучэнцы павінны выкарыстоўваць індывідуальныя ўменні, перакананні і вопыт пры стварэнні ўласных медыятэкстаў. Медыяінфармацыйная граматнасць прызнае, што інтэрпрэтацыя медыятэксту навучэнцамі можа адрознівацца ад інтэрпрэтацыі гэтага ж медыятэксту настаўнікам, але не з'яўляцца памылковай [NAMLE 2007].

У Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, пад якім разумеецца развіццё, што задавальняе запатрабаванні цяперашняга часу, і пры гэтым не ставіць пад пагрозу магчымасць будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя запатрабаванні. У цяперашні час канцэпцыя ўстойлівага развіцця з'яўляецца вектарам развіцця для ўсіх краін. Адукацыя ўяўляе сабой найважнейшую вобласць рэалізацыі мэт устойлівага развіцця [с.34].

Медыяінфармацыйная граматнасць можа садзейнічаць дасягненню некаторых мэт у галіне ўстойлівага развіцця, у прыватнасці мэтаў 11, 16 і 17 шляхам выхавання ў грамадзян крытычнага стаўлення да спажываемай і распаўсюджваемай інфармацыі, павышэння дасведчанасці аб метадах камунікацыі, асноўных свабодах і выхаванні крытычнага мыслення, якія з'яўляюцца адметнымі характарыстыкамі дэмакратычнага, мірнага, інклюзіўнага, згуртаванага, справядлівага, бяспечнага і ўстойлівага грамадства. У апошні час ва ўсім свеце павялічваецца аб'ём ілжывай і няпэўнай інфармацыі, якая спрыяе распальванню нянавісці і пераследаў у інтэрнэце, якія ставяць пад пагрозу дасягненне мэт у галіне ўстойлівага развіцця, дэмакратыю і мірнае суіснаванне. Таму неабходнасць выкарыстання вопыту работы па павышэнню ўзроўню медыяінфармацыйнай граматнасці, якая праводзіцца ў многіх краінах, з'яўляецца актуальнай для Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, у рабоце медыяінфармацыйная граматнасць разглядаецца як комплекснае паняцце, на фарміраванне якога ўплывае мноства кіруемых і некіруемых, аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў (асяроддзе, сямейнае выхаванне, школьная адукацыя, сродкі масавай інфармацыі, самавыхаванне і інш.).

Пяройдзем да разгляду тэрміна «медыятэкст». Усе віды сродкаў масавай інфармацыі даносяць інфармацыю да аўдыторыі з дапамогай медыятэкстаў – паведамленняў, прадстаўленых у любой форме і жанры медыя. Паняцце «медыятэкст» узнікла ў XX ст., калі на змену друкаванаму тэксту прыйшлі новыя разнавіднасці тэкстаў, звязаныя з кінематографам, радыё, тэлебачаннем, відэа, інтэрнэтам, мабільнымі тэлефонамі і г. д. Паняцце «медыятэкст» шырока ужываецца ў медыяадукацыі, медыя крытыцы і псіхалогіі.

Згодна Я.А. Бандарэнку, медыятэкст - «паведамленне, якое змяшчае інфармацыю, якая перадаецца ў любой форме і жанры медыя (артыкул, відэакліп, фільм і інш.)» [2, с. 58].

А.І. Палейка лічыць, што медыятэксты – прадукты вытворчасці медыя, паведамленні, створаныя ў розных відах і жанрах медыя [32, с.8].

Варта дадаць, што медыятэксты «могуць быць класіфікаваны наступным чынам:

1) па катэгорыі аўтара - аўтарскія і калегіяльныя;

2) па форме стварэння і форме прайгравання - аднамерныя і шматмерныя;

3) па канале распаўсюджвання - тэксты друкаваных СМІ, тэксты радыё, тэлебачання, Інтэрнэт тэксты;

4) па функцыянальна-жанравых прыкметах - інфармацыйныя, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя і рэкламныя;

5) па тэматычнай аднесенасці - прыналежныя да той ці іншай тэматыкі ў рамках устойлівых медыятопікаў» [4, с.48].

Н.І. Гендзіна ўдакладняе, што медыятэксты могуць разглядацца з розных пунктаў гледжання ў залежнасці ад таго, з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца настаўнікам:

1) сродкі стварэння і перадачы інфармацыі;

2) спосаб рэтрансляцыі твораў традыцыйных мастацтваў;

3) спосаб камунікацыі, які спалучае розныя знакавыя сістэмы;

4) атрыманне інфармацыі для крытычнага асэнсавання падзей;

5) вучэбны матэрыял, які садзейнічае развіццю асацыятыўнага, вобразнага, візуальнага мыслення, развіцця крэатыўных уменняў і навыкаў [11].

Паколькі мэтай работы з’яўляецца фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5 класа на ўроках беларускай мовы і літаратуры, нас будуць цікавіць апошнія тры пазіцыі, г.зн., якім чынам медыя будуць садзейнічаць развіццю крэатыўных уменняў работы з медыятэкстамі; як яны дапамогуць крытычна аналізаваць і асэнсоўваць падзеі, якія адбываюцца ў жыцці школьніка; як дапамогуць працэсу развіцця вобразнага, асацыятыўнага мыслення.

Выкарыстанне медыятэкстаў садзейнічае канкрэтызацыі вучэбнага матэрыялу, стварэнню яркіх вобразаў, набліжаюць навучанне да жыцця і прывычнага для навучэнцаў асяродку. Кожны медыятэкст перадае канкрэтны мэсыдж. Медыяпасланне (мэсыдж) – паведамленне, галоўная ідэя медыятэксту [32, с. 329]. Каб вызначыць і зразумець мэсыдж, трэба зрабіць дэкадаванне медыятэкста. У працэсе аналізу медыятэкстаў навучэнцы вучацца вызначаць галоўную ідэю, крытычна ацэньваць, параўноўваць розныя віды медыятэкстаў, рабіць высновы, што фактычна і складае сэнс фарміравання медыяграматнасці, які забяспечваецца пастаноўкай мэт, наяўнасцю матываў, пазнавальнай актыўнасцю, вучэбнымі дзеяннямі, ацэнкай і кантролем.

На аснове параўнання ўсіх прадстаўленых тэрмінаў, медыяінфармацыйная граматнасць вучня базавай школы разглядаецца як складаная інтэграваная якасць асобы, накіраваная на адказнае і ўсвядомленае выкарыстанне і/або стварэнне медыятэкстаў. Медыяінфармацыйную граматнасць вучня складаюць наступныя метапрадметныя навыкі: ажыццяўляць пошук інфармацыі ў разнастайных крыніцах; аналізаваць, ацэньваць і выбіраць неабходны матэрыял, параўноўваць, класіфіцыраваць і абагульняць атрыманую інфармацыю; граматна фармуліраваць свае інфармацыйныя запыты; эфектыўна і бяспечна выкарыстоўваць медыясродкі для навучання і самаразвіцця, вырашэння асобасных задач.

У дадзенай рабоце сутнасць медыяінфармацыйнай граматнасці раскрываецца з сацыякультурнай, педагагічнай і тэхналагічнай пазіцый.

З сацыякультурнага пункту гледжання медыінфармацыйная граматнасць вучняў з'яўляюцца сродкам аналізу і ацэнкі любых медыя прадуктаў, адказнага іх выкарыстання для асобасна-прафесійнага росту навучэнцаў. З сацыякультурных пазіцый медыяінфармацыйная граматнасць разглядаецца і як інструмент медыябяспекі, які дазваляе адэкватна арыентавацца ў вялікіх медыйна-інфармацыйных патоках, фільтраваць непатрэбны або небяспечны кантэнт, выбарачна і адказна выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю. З педагагічных пазіцый медыяінфармацыйная граматнасць вучняў уяўляе сабой сістэму ведаў і навыкаў выканання на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій разнастайных тэарэтычных і практычных заданняў у працэсе навучання. З тэхналагічнага пункту гледжання медыяінфармацыйная граматнасць вучняў характарызуе здольнасць і гатоўнасць вучня выкарыстоўваць розныя крыніцы і інструменты для пошуку, прадстаўлення інфармацыі, яе апрацоўкі і далейшага выкарыстання ў асобасных і сацыяльна значных мэтах.

Абагульняючы сказанае вышэй, можна зрабіць выснову, што праблема нізкага ўзроўню сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў вельмі актуальная ў наш час і патрабуе прымянення прафесійных падыходаў да яе вывучэння і рашэння, чым і вызначаецца актуальнасць дадзенай работы.

1.2 Адукацыйны патэнцыял вучэбных прадметаў беларуская мова і літаратура для фарміравання медыяграматнасці вучняў 5-х класаў

Адметнай рысай жыцця чалавека XXI стагоддзя стала рэгулярная праца з вялікім патокам інфармацыі. У параўнанні з раней існуючай адукацыйнай прасторай, дзе крыніцай ведаў традыцыйна былі настаўнік і падручнік, спектр адукацыйных сродкаў (носьбітаў інфармацыі) сёння значна пашырыўся. Неабходна крытычна падыходзіць да адбору матэрыялаў, ацэньваць іх з розных пунктаў гледжання для таго, каб зрабіць выснову аб іх дакладнасці. Гэтыя задачы няпростыя нават для дарослага чалавека з багатым жыццёвым вопытам. Безумоўна, у падлеткаў гэты працэс выклікае яшчэ большыя цяжкасці. Бацькі не заўсёды могуць ажыццяўляць якасны кантроль за тым, што спажывае іх дзіця ў Інтэрнеце. Навукоўцы І.В.Жылаўская і Н.В. Лебедзева лічаць, што медыя маніпулююць асобай, робяць падлеткаў інфантыльнымі, неўратычнымі асобамі, негатыўна ўплываюць на ўспрыманне этычных і эстэтычных нормаў, руйнуюць сістэмы каштоўнасцей у соцыуме [15].

Найбольш рацыянальным шляхам выхаду з дадзенай сітуацыі бачыцца развіццё крытычнага мыслення вучняў, фарміраванне ў іх медыяінфармацыйнай граматнасці.

Моладзі сродкі масавай інфармацыі даюць прастору для пражывання і апрабацыі розных жыццёвых сцэнарыяў і самапраектавання. Задача настаўніка – знайсці найбольш эфектыўны варыянт, які адпавядае мэтам і задачам адукацыйнага працэсу, а таксама індывідуальным асаблівасцям і інтарэсам навучэнцаў. Апроч гэтага, неабходна паказаць дзецям магчымасць выкарыстання розных сучасных прылад не толькі для забаўкі, але і для адукацыі, развіцця ўласнай асобы, спазнання сябе. Таксама вучняў неабходна прывучаць спажываць не толькі папулярныя, забаўляльныя, лёгкія для ўспрымання, але і якасныя, глыбокія медыятэксты. Дзіця павінна не толькі ўмець «чытаць» медыятэксты, адрозніваць праўду ад фэйкаў і сенсацыйных навін, але і самастойна ўмець сабраць інфармацыю для публікацыі, напісаць артыкул, адрэдагаваць тэкст, падрыхтаваць матэрыял да друку.

Фарміраванне інфармацыйнай граматнасці можна і патрэбна пачынаць у любым узросце вучняў. Але, як паказвае праведзенае даследаванне, найбольш эфектыўна пачынаць падчас адаптацыі пры пераходзе з пачатковай школы ў базавую (новыя прадметы, настаўнікі), калі ўзнікаюць цяжкасці ў засваенні вучэбнага матэрыялу з-за ўзроставых асаблівасцей (у 5 класе гэта імпульсіўнасць, няўстойлівасць увагі). 5 клас з'яўляецца пераходным этапам паміж пачатковай і базавай школай. Вучні гэтага ўзросту “знаходзяцца ў перыядзе актыўнага росту і развіцця як фізічнага, так і псіхалагічнага. У гэты час вучні пачынаюць праяўляць большую самастойнасць і незалежнасць, аднак, яны ўсё яшчэ маюць патрэбу ў падтрымцы і кіраўніцтве з боку настаўнікаў і бацькоў. Яны праяўляюць цікавасць да новых ведаў і ўменняў, а таксама да самастойнай працы. Аднак могуць адчуваць цяжкасці ў вучобе, асабліва ў прадметах, якія ім не падабаюцца. Псіхалагічна вучні могуць праяўляць павышаную эмацыйнасць, няўпэўненасць у сабе, а таксама імкненне да самасцвярджэння. Пяцікласнікі знаходзяцца ў перыядзе фарміравання сваёй асобы і сваіх каштоўнасцяў, пачынаюць праяўляць цікавасць да сацыяльных пытанняў і праблем, а таксама да розных відаў мастацтва” [10, с.128].

Але настаўнікі адзначаюць, што ў вучняў 5 класа ўсё часцей адсутнічае матывацыя і пазнавальная цікавасць да вывучэння прадметаў беларуская мова і літаратура. Родная мова ўспрымаецца вучнямі як спіс арфаграфічных і пунктуацыйных правіл, а літаратура – як пералік не самых цікавых і зразумелых твораў. У той жа час мы павінны дапамагаць вучням фарміраваць навыкі, неабходныя для самаадукацыі і самаразвіцця, вучыць карыстацца назапашанымі ведамі ў паўсядзённым жыцці.

Вучні ўсіх узростаў большую частку часу праводзяць у смартфонах, за камп'ютарамі або планшэтамі. Яны кожны дзень прапускаюць праз сябе вялізны аб'ём інфармацыі, значная частка якой знаходзіцца ў тэкставым фармаце. Таму мы і вырашылі разгледзець пытанне фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Успрыманне, аналіз і крытычнае асэнсаванне інфармацыі на роднай мове нярэдка бывае цяжкім, таму паўстае пытанне аб распрацоўцы практыкаванняў, якія маглі б дапамагчы вучням асэнсавана падыходзіць да інфармацыі.

Усе элементы медыяадукацыі прысутнічаюць у адукацыйным мінімуме зместу базавай адукацыі па прадметнай вобласці філалогія (мова і літаратура). Прадметы “Беларуская мова» і “Беларуская літаратура” прапануюць неабмежаваныя магчымасці для інтэграцыі з медыяадукацыяй, бо менавіта на гэтых уроках мы непасрэдна працуем са словам, сказам, тэкстам; вучым дзяцей складаць планы, канспекты, анонсы, анатацыі і рэцэнзіі інфармацыйных паведамленняў; аргументаваць свае выказванні; выхоўваем у вучняў беражлівыя паважлівыя адносіны да слова.

Для вызначэння адукацыйнага патэнцыялу навучальных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў 5-ых класаў прадставім агульную характарыстыку і сутнасць метапрадметных кампанентаў вызначаных дысцыплін.

У тлумачальных запісках навучальных праграм па вучэбным прадмеце «Беларускай мова» прадугледжваюцца задачы фарміравання ў навучэнцаў ключавых кампетэнцый: “…да метапрадметных вынікаў асваення зместу вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адносяцца гатоўнасць вучня да вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, засваенне ўніверсальных вучэбных дзеянняў і міжпрадметных паняццяў, у тым ліку:

…уменне аналізаваць і сінтэзаваць, аперыраваць паняццямі, рабіць абагульненні, устанаўліваць аналогіі і прычынна-выніковыя сувязі, класіфікаваць, рабіць вывады і падагульненні; здольнасць …аргументавана выкладаць свае думкі; адстойваць і абгрунтоўваць свой пункт гледжання; наяўнасць сфарміраваных навыкаў усвядомленага чытання тэкстаў розных стыляў і жанраў; уменне выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі з вучэбна-пазнавальнымі мэтамі, працаваць з тэкставай і графічнай інфармацыяй, вылучаць галоўнае; рацыянальна і бяспечна выкарыстоўваць інфармацыйныя камунікацыйныя тэхналогіі пры рашэнні рознага роду задач; крытычна ацэньваць і інтэрпрэтаваць інфармацыю, якая змяшчаецца ў розных крыніцах; праяўленне цікавасці да вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці, здольнасць і гатоўнасць да самастойнай творчай дзейнасці” [8, с.4].

Метапрадметныя вынікі засваення вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» заключаюцца ў тым, што вучань:

мае cфармаваныя ўменні і навыкі, якія забяспечваюць здольнасць… да эфектыўнага рашэння рознага роду жыццёвых задач, на аснове якіх фарміруюцца і развіваюцца яго кампетэнцыі; умее аналізаваць і сінтэзаваць, аперыраваць паняццямі, рабіць абагульненні, устанаўліваць аналогіі і прычынна-выніковыя сувязі, класіфікаваць, канструяваць лагічную выснову і рабіць вывады; здольны аргументавана выкладаць свае думкі, адстойвае і абгрунтоўвае свой пункт гледжання; мае навыкі ўсвядомленага чытання тэкстаў розных стыляў і жанраў; умее выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі ў вучэбна-пазнавальных мэтах, вылучаць галоўнае, працаваць з тэкставай і графічнай інфармацыяй; крытычна ацэньвае і інтэрпрэтуе інфармацыю з розных крыніц; умее выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі ў вучэбна-пазнавальных мэтах, вылучаць галоўнае, працаваць з тэкставай і графічнай інфармацыяй; праяўляе цікавасць да вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці, здольнасць і гатоўнасць да самастойнай творчай дзейнасці [7, с.5].

Адукацыйны патэнцыял навучальных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” дазваляе гаварыць аб іх асаблівай ролі ў працэсе фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-ых класаў. Праведзены аналіз навучальных праграм паказвае, што асноўнымі падыходамі для фарміравання інфармацыйнай граматнасці могуць выступаюць лінгвадыдактычны і кампетэнтнасны падыходы. Улік патрабаванняў названых падыходаў у навучальным працэсе азначае перанос акцэнту з працэсу засваення ведаў на вынік навучанасці вучняў, што праяўляецца ў іх навыках выкарыстоўваць беларускую мову ў вуснай і пісьмовай форме, а таксама ва ўніверсальных (агульнанавучальных) уменнях.

Акрамя таго, прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў адукацыі школьнікаў займаюць важнае месца, бо валодаюць значным рэсурсам выхавання асобы школьніка і фарміраванні яго грамадзянскай ідэнтычнасці.

Такім чынам, медыяінфармацыйную граматнасць вучняў 5-ых класаў неабходна разглядаць не ў якасці дадатковага зместу адукацыі, а ў якасці каштоўнаснага арыенціра, які дазваляе вучню пастаянна прымяняць набытыя веды і ўменні для вырашэння жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці, у міжасобасных зносінах і сацыяльных адносінах [44, с.68]. Гэта азначае, што працэс фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў павінен быць убудаваны ў цэласны адукацыйны працэс.

Спецыфіка навучання школьнікаў беларускай мове заключаецца ў тым, што пры навучанні фарміруюцца практычныя ўменні і навыкі; адбываецца інтэграцыя з рознымі навучальнымі прадметамі; мова становіцца сродкам атрымання інфармацыі, пашырэння асабістай моўнай карціны свету вучня, а таксама ўсведамленне сябе суб'ектам полікультурнай прасторы. Падкрэслім, што функцыянальная пісьменнасць па беларускай мове праяўляецца ў валоданні моўнымі і камунікатыўна-моўнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўныя зносіны на беларускай мове ў вусным і пісьмовым маўленні, у тым ліку і ў анлайн-прасторы [36].

Разам з тым, у адукацыйным стандарце базавай адукацыі, адукацыйных праграмах па прадметах “Беларуская мова і літратура” чытацкая граматнасць прадстаўлена як інтэгратыўны кампанент функцыянальнай граматнасці навучэнцаў у выглядзе сукупнасці уменняў і навыкаў, якія адлюстроўваюць патрэбнасць у чытацкай дзейнасці з мэтай паспяховай сацыялізацыі, далейшай адукацыі, самаразвіцця; гатоўнасць да асэнсаванага чытання; здольнасць здабываць неабходную інфармацыю для яе пераўтварэння ў адпаведнасці з вучэбнай задачай; арыентавацца з дапамогай рознай тэкставай інфармацыі ў жыццёвых сітуацыях [38, с.130].

Прыведзеныя кампаненты адпавядаюць задачам фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці: магчымасць актыўна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння камунікатыўных і пазнавальных задач; авалодваць навыкамі асэнсаванага чытання медыятэкстаў розных стыляў і жанраў у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі; свядома будаваць выказванні ў адпаведнасці з задачамі камунікацыі (у тым ліку і ў анлайн-прасторы) і складання ўласных тэкстаў у вуснай і пісьмовай форме; авалодваць навыкамі параўнання, аналізу, ацэнкі, сінтэзу, абагульнення, класіфікацыі; разважаць і рабіць вывады; выказваць сваё меркаванне, аргументаваць свой пункт гледжання і ацэнку падзей.

Аналіз метадычных работ па пытаннях фарміравання чытацкай граматнасці вучняў, а таксама вынікі праведзенага даследавання паказваюць, што ў прафесійнай дзейнасці педагогаў існуе некалькі недахопаў, якія садзейнічаюць зніжэнню адукацыйных дасягненняў школьнікаў. Прывядзем некаторыя з іх:

1) часта асэнсаванае чытанне замяняецца трэніроўкай хуткасці чытання, што прыводзіць да сэнсавых памылак навучэнцаў пры вызначэнні тэмы твора, галоўнай думкі, жанру тэкту і г.д.;

2) змест урокаў заснаваны пераважна на мастацкіх тэкстах, у сувязі з гэтым педагогі ў адукацыйным працэсе рэдка выкарыстоўваюць навукова-папулярныя, навучальныя, інструктыўныя, даведачныя і іншыя віды тэкстаў. Гэта прыводзіць да абмежавання ва ўспрыманні і разуменні навучэнцамі тэкстаў, якія сустракаюцца ў рэальных сітуацыях, што аказвае негатыўны ўплыў на ўменне ўспрымаць медыятэксты і, увогуле, на фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў;

3) у многіх навучэнцаў базавай школы адзначаюцца нізкія паказчыкі ў асэнсаваным чытанні; пры аналізе, разуменні і ацэнцы тэксту; сфарміраванасці ўменняў працаваць з інфармацыяй.

З вышэйсказанага вынікае, што фарміраванне ў навучальным працэсе моўнай і літаратурнай граматнасці школьнікаў будзе ажыццяўляцца больш мэтанакіравана, калі будуць сістэматычна ўводзіцца ва ўрокі практыка-арыентаваныя або кантэкстныя заданні, якія мадэлююць актуальныя сітуацыі з рэальнага жыцця, пры выкананні якіх у вучняў актуалізіруюцца атрыманыя тэарэтычныя прадметныя звесткі і развіваюцца навыкі практычнай дзейнасці.

Значнасць вышэйназваных кампетэнцый для развіцця медыяінфармацыйнай граматнасці пацвярджаецца тым, што ўсе яны ўваходзяць у цыкл рашэння задач, які прадстаўлены ў матэрыялах міжнароднага даследавання PISA. Цыкл уключае наступныя віды пазнавальнай дзейнасці: фармуляваць, прымяняць, інтэрпрэтаваць, разважаць [27]. Вынікі даследавання PISA-2018, у якім удзельнічалі беларускія 15-гадовыя навучэнцы, сведчаць, што пры выкананні заданняў беларускія ўдзельнікі прадэманстравалі валоданне першай (фармуляваць) і другой (прымяняць) кампетэнцыямі на ніжэйшым узроўні, чым валоданне трэцяй кампетэнцыяй, звязанай з інтэрпрэтацыяй інфармацыі [39]. Гэты факт дазваляе зрабіць выснову, што актуальныя задачы, звязаныя з рэальным жыццём, патрэбна ўводзіць у школьны курс як можна раней.

Вынікі шматлікіх даследаванняў, уключаючы PISA, сведчаць, што эфектыўным сродкам фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці навучэнцаў выступае выкарыстанне кантэкстных заданняў. Як паказвае атрыманы вопыт у ходзе правядзення даследавання, важным патрабаваннем да іх выкарыстання ў навучальным працэсе выступае мэтазгоднае спалучэнне іх прымянення з тэарэтычнымі і практычнымі навучальнымі задачамі па прадмеце.

У ходзе правядзення даследча-эксперыментальнай работы быў распрацаваны комплекс заданняў на фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці, складзеных на аснове медыятэкстаў. Гэта заданнне, у аснове якога знаходзіцца медыятэкст з апісаннем канкрэтнай жыццёвай сітуацыі або з’явы. Пры выкананні такіх заданняў вучні далучаюцца да работы з медыятэкстамі або да самастойнай чытацкай дзейнасці; пры гэтым змест тэкстаў носіць актуальны, асобасны або сацыяльна значны характар.

Аналіз медыятэксту ўяўляе сабой метад даследавання тэксту, які змяшчае інфармацыю і выкладзены ў пэўным жанры медыя (рэклама, постар, фільм, матэрыял ў прэсе і інш.), шляхам разгляду асобных яго бакоў, вызначаных частак, мастацкай своеасаблівасці з мэтай развіцця ў вучнях самастойных меркаванняў, крытычнага мыслення, эстэтычнага густу.

Аналіз медыятэкстаў разглядаецца ў цеснай сувязі з такімі паняццямі, як:

1) медыяінфармацыйная граматнасць – уменне аналізаваць і сінтэзаваць прасторава-часовую рэальнасць, уменне “чытаць” медыятэкст;

2) медыяўздзеянне – уздзеянне медыятэкстаў на аўдыторыю ў сферы адукацыі і выхавання, развіцця свядомасці, фарміравання паводзін, поглядаў, рэакцый, водгукаў, распаўсюджвання інфармацыі і г.д.;

3) інтэрпрэтацыя медыятэксту - працэс перакладу медыяпаведамлення на мову, зразумелую карыстальніку;

4) медыяўспрыманне – успрыманне медыяарэальнасці, пачуццяў і думак аўтара дадзенага медыятэксту і інш.

Спецыфіка медыятэкстаў заключаецца ў тым, што яны нясуць у сабе «не толькі аб'ектыўны факт, але і суб'ектыўнае яго ўзнаўленне, у працэсе якога захоўваюцца пачуцці мастака-аўтара, яго стаўленне да гэтага факту, ацэнка, тлумачэнне. » [24, с.78]. Важна, што “ацэньваючы медыятэксты, мы тым самым правяраем, удакладняем, фармуліруем сваё стаўленне да свету, а часам у эмацыянальна-вобразнай форме мастацтва нанова адкрываем для сябе навакольны свет» [40, с.187].

Інтэрпрэтацыя медыятэксту прадугледжвае:

1) уменне аналізаваць яго, абапіраючыся на раней атрыманыя веды;

2) інтэрпрэтацыю аўтарскай пазіцыі з пункту гледжання згоды ці нязгоды з ёй;

3) ацэнку сацыяльнай значнасці тэксту;

4) уменне суадносіць эмацыянальнае ўспрыманне з паняційным меркаваннем, пераносячы гэтае меркаванне на іншыя віды і жанры медыятвораў;

5) уменне трактаваць назву медыятэксту як вобразнае абагульненне.

Інтэрпрэтацыя медыятэксту - працэс, з аднаго боку, індывідуальны, які залежыць ад успрымання, мастацкага і эстэтычнага густу, светапоглядных і каштоўнасных установак адрасата. З іншага боку, працэс інтэрпрэтацыі – калектыўны, бо падчас абмеркавання, дыялогу, дыскусіі наконт медыятэксту, які разглядаецца, узнікае нейкі агульны настрой, імкненне падзяліцца сваімі думкамі, пачуццямі, перажываннямі.

Зыходзячы з гэтага, для працы ў школе павінны быць адабраны медыятэксты, якія:

1) адпавядаюць узроставым асаблівасцям і ўзроўню падрыхтаванасці навучэнцаў, кантэкстным ведам;

2) маюць выхаваўчы аспект выкарыстання дадзенага тэксту;

3) адпавядаюць магчымасцям успрымання вучня і перапрацоўкі ім інфармацыі;

4) утрымліваюць аптымальную колькасць закладзенай інфармацыі;

5) адпавядаюць паказчыкам адпаведнасці фарміруемым уменням і навыкам. Сюды могуць быць уключаны такія паказчыкі, як: адпаведнасць адукацыйным задачам, наяўнасць мадэлі навучання або самаадукацыі, насычанасць медыятэксту графічнымі элементамі, гукамі, анімацыяй і іншымі аб'ектамі, варыятыўнасць выкарыстання медыятэксту ва ўмовах прымянення розных педагагічных методык.

Існуе некалькі спосабаў вучэбнай дзейнасці пры працы з медыятэкстамі ў школе (адлюстроўваюць шэсць узроўняў мыслення паводле Б. Блума):

1) Рэпрадуктыўны. Прадугледжвае пераказ медыятэксту вучнем непасрэдна пасля ўспрымання ў класе або самастойна з мэтай перадачы яго зместу слухачам.

2) Асацыятыўны. Адлюстроўвае ўспрыманне медыятэксту праз асабістыя эмоцыі, успаміны, перажыванні.

3) Тлумачальны. Акцэнтуе ўвагу на складаных для разумення момантах медыятэксту, садзейнічае фарміраванню меркаванняў аб медыятэксце ў цэлым або аб яго частцы.

4) Аналітычны. Уключае аналіз структуры медыятэксту, моўных і мастацкіх асаблівасцей, пунктаў гледжання стваральнікаў і медыяспажыўцоў. Класіфікацыйны. Вызначае месца медыятэксту ў гістарычным, эканамічным, сацыяльным, палітычным кантэкстах, яго жанр, этычныя і эстэтычныя норм.

5) Ацэначны. Прадугледжвае выяўленне вучнем пераваг медыятэксту на аснове асобасных, маральных або фармальных крытэрыяў.

6) Практычны. Мае на ўвазе ўсвядомлены і адказны падыход да стварэння ўласных медыятэкстаў.

Пры адборы медыятэкстаў для выкарыстання на ўроках беларускай мовы і літаратуры патрэбна ўлічваць дыдактычныя прынцыпы: сістэматычнасці і паслядоўнасці, даступнасці, дыферэнцыраванага падыходу, навуковасці і інш. Эпізадычнае і бессістэмнае выкарыстанне медыятэкстаў не паўплывае на вынікі навучання.

Такім чынам, каб актывізаваць патэнцыял навучальных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для эфектыўнага фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці пяцікласнікаў, настаўнікам патрэбна рацыянальна спалучаць прынцыпы даступнасці і праблемнасці ў навучанні вызначаных прадметаў. Гэта прадугледжвае больш шырокае выкарыстанне ў навучальным працэсе практыка-арыентаваных і кантэкстных задач, а таксама сістэматычнае ўкараненне метадаў і прыёмаў праблемнага навучання, даследавання, праектнай дзейнасці, якія ўцягваюць школьнікаў у самастойныя пошук, развагі і доказы, прымяненне ведаў у розных сітуацыях.

Для вучняў 5 класа важна развіваць навыкі медыяінфармацыйнай граматнасці, якія дапамогуць ім выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі і медыя-рэсурсы ў бяспечным і эфектыўным рэжыме:

1) навыкіі пошуку патрэбнай інфармацыі;

2) навыкі ацэнкі дакладнасці і якасці інфармацыі;

3) навык аналізу медыятэкстаў;

4) навыкі выкарыстання розных медыя-фарматаў для стварэння і прадстаўлення інфармацыі;

5) веданне асноўных правіл бяспекі ў інтэрнэце.

У заключэнні падкрэслім, што фарміруемыя метапрадметныя кампетэнцыі адпавядаюць плануемым адукацыйным вынікам, якія змяшчаюцца ў адукацыйным стандарце і праграмах базавай школы. Метадычнае значэнне гэтых кампетэнцый заключаецца ў тым, што яны выступаюць у якасці дыягнастыруемых мэт урокаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” і задаюць віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці або ўніверсальных навучальных дзеянняў, якія будуць ажыццяўляць школьнікі на вучэбных занятках.

Высновы па главе 1

1. У першым раздзеле работы на аснове аналізу шэрагу крыніц і вынікаў праведзенага намі канстатуючага этапу педагагічнага эксперыменту абгрунтавана актуальнасць фарміравання медыяграматнасці вучняў 5-ых класаў як найважнейшага сродку сацыялізацыі і адаптацыі навучэнцаў у сучасным грамадстве;

2. Удакладнена і дапоўнена вызначэнне медыяграматнасці вучняў базавай школы як сацыяльна-педагагічнага паняцця ў шырокім сэнсе і як інтэлектуальную здольнасць, якая вызначаецца асноўнымі кампетэнцыямі: пошук, аналіз, інтэрпрэтацыя, ацэнка, прымяненне, перадача і стварэнне інфармацыі.

3. Для раскрыцця адукацыйнага патэнцыялу навучальных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для фарміравання медыяграматнасці вучняў 5-ых класаў прааналізаваны адукацыйны стандарт і навучальныя праграмы па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Выяўлена, што кампетэнцыі, фарміруемые ў працэсе медыяадукацыі школьнікаў, адпавядаюць запланаваным адукацыйным вынікам. Адукацыйны патэнцыял вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” заключаецца ў тым, што ў працэсе навучання існуе магчымасць ўключыць у работу медыятэксты розных форм, відаў і жанраў, уключыць вучняў у розныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і забяспечыць развіццё тых кампетэнцый, якія садзейнічаюць фарміраванню прадметных ведаў, уменняў і навыкаў. Таксама адукацыйны патэнцыял вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” заключаецца ў магчымасці ўзмацнення практыка-арыентаванай і прыкладной накіраванасці вучэбнага матэрыялу праз прымяненне кантэкстных заданняў у рамках укаранення праблемна-даследчых, актыўных і калектыўных метадаў і форм навучання з улікам асаблівасцей узроставага перыяду школьнікаў.

ГЛАВА 2

ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЎМОВЫ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЯІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ У ПРАЦЭСЕ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ Ў 5-Х КЛАСАХ

2.1 Праекціраванне метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Медыяінфармацыйная граматнасць вучняў 5-х класаў, фарміруемая ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры, з’яўляецца, як адзначалася ў папярэднім раздзеле навуковай работы, складанай асобаснай якасцю, якая не можа развівацца з дапамогай вузкіх дыдактычных сродкаў. Для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў патрабуецца цэласная метадычная сістэма, якая спрыяе інтэграцыі вучэбных прадметаў, іх сувязі з жыццёвымі праблемамі, актуалізацыі выхаваўчага і развіваючага патэнцыялаў вучэбнага матэрыялу, уключэнню вучняў у рашэнне комплексных задач, якія мадэлююць праблемы рэальнага свету.

Таму праекціруемая метадычная сістэма фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры носіць комплексны характар, паколькі яе прымяненне садзейнічае рэалізацыі ўзмацнення прыкладнога характару навучання і забеспячэнню фарміравання метапрадметных кампетэнцый школьнікаў.

Асноўнае прызначэнне праекціруемай метадычнай сістэмы складаецца з наступных мэтавых установак:

1) у стварэнні ўмоў для фарміравання ў вучняў медыяінфармацыйнай граматнасці ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры, у тым ліку метапредметных кампетэнцый для жыцця ва ўмовах лічбавага асяроддзя і пераходу да ўстойлівага развіцця;

2) у павышэнні матывацыі да навучання, у тым ліку да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, да пошуку, даследавання, праектнай работы.

Галоўнымі характарыстыкамі метадычнай сістэмы з'яўляюцца палажэнні:

1) яе ўкараненне садзейнічае фарміраванню медыяінфармацыйнай граматнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры, узмацненню прыкладнога характару навучальнага матэрыялу, актуалізацыі метапрадметнасці ў змесце і метадах навучання;

2) яе прымяненне павышае праблемна-даследчы ўзровень навучання, садзейнічае далучэнню вучняў да вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці;

3) яе ўкараненне спрыяе інтэграцыі вучэбных прадметаў, іх узаемасувязі з соцыумам і жыццёвымі праблемамі, інтэграцыі працэсаў выхавання і навучання, пераносу ведаў у невучэбныя сітуацыі і ўкараненню атрыманых адукацыйных вынікаў у практыку праз выкананне вучнямі кантэкстных заданняў, распрацаваных на аснове медыятэкстаў.

Асноўнымі структурнымі кампанентамі праекціруемай метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці школьнікаў з'яўляюцца:

1) метадалагічныя падыходы і педагагічныя прынцыпы, якія вызначаюць сутнасць праекціравання сістэмы і акрэсліваюць патрабаванні да ўмоў фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый, медыяінфармацыйнай граматнасці;

2) кантэкстны цi прыкладны змест навучання (навучальнага матэрыялу);

3) комплекс распрацаваных кантэкстных заданняў на аснове медыятэкстаў;

4) тэхналогіі, метады, формы і сродкі навучання;

5) комплекс дыягнастычных сродкаў;

6) вынікі навучання (узровень медыяінфармацыйнай граматнасці).

Раскрыем структурныя кампаненты праектуемай метадычнай сістэмы.

З улікам прадстаўленых вышэй мэтавых установак вызначаны наступныя метадалагічныя падыходы і педагагічныя прынцыпы да распрацоўкі і рэалізацыі метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры:

– сістэмны падыход прадугледжвае разгляд працэсу фарміравання медыяграматнасці як цэласнай сістэмы, арганічна ўключанай у адукацыйны працэс базавай школы.

– гуманістычны падыход, рэалізацыя якога патрабуе стварэння ўмоў, якія забяспечваюць найбольш эфектыўнае асобаснае развіццё і самарэалізацыю ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу; аптымальнага спалучэння традыцыйных і праблемна-даследчых методык, індывідуальных і калектыўных спосабаў навучання; адмову ад аўтарытарнай пазіцыі педагога; стварэння камфортнага школьнага асяроддзя;

– асобасна-арыентаваны падыход, укараненне якога прадугледжвае апору на асабісты вопыт школьнікаў, улік іх індывідуальных асаблівасцей; выкарыстанне навучальнага матэрыялу рознага ўзроўню складанасці;

– кампетэнтнасны падыход, выкарыстанне якога патрабуе ўзмацнення практыка-арыентаванага, прыкладнога характару навучальнага працэсу праз уключэнне актуальнага зместу матэрыялу; распрацоўку і рэалізацыю кампетэнтнасных метапрадметных задач, вырашэнне якіх садзейнічае фарміраванню ў вучняў універсальных кампетэнцый;

– прынцып міждысцыплінарнасці, які прадугледжвае распрацоўку заданняў, якія адлюстроўваюць рэальныя асобасныя, сацыяльна-прафесійныя, адукацыйныя праблемы;

– прынцып праблемнасці ў навучанні, рэалізацыя якога садзейнічае павышэнню вучэбна-пазнавальнай актыўнасці праз уключэнне вучняў у вырашэнне праблемных сітуацый і кантэксных задач, эўрыстычную і даследчую дзейнасць па набыцці ведаў і спосабаў іх прымянення, праектную дзейнасць;

– прынцып сістэмнага кіравання, улік патрабаванняў якога садзейнічае аптымальнаму рэгуляванню ўсіх відаў дзейнасці ўдзельнікаў навучальнага працэсу на аснове зваротнай сувязі, дыягностыкі вынікаў.

Згаданыя вышэй падыходы і прынцыпы не супярэчаць авалоданню прадметнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, а спрыяюць узбагачэнню працэсу навучання прыёмамі метапрадметнай падачы навучальнага матэрыялу з узмацненнем яго прыкладнога значэння праз уключэнне вучняў у работу з медыятэкстамі і выкананне творчых заданняў.

Характарыстыкамі зместу навучання, накіраванага на фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці ў працэсе вывучэння беларускай мовы з'яўляюцца:

1) кантэкстны змест навучання – актуальны, практыка-арыентаваны, прыкладны (у кантэксце актуальных сацыяльна-асобасных, вучэбна-даследчых, навукова-прыкладных, прафесійных праблем);

2) метапрадметны змест (уключэнне ў вучэбны матэрыял комплексных праблем сацыякультурнага, гістарычнага, жыццёвага кантэнту; універсальныя вучэбныя дзеянні як складнік зместу навучання);

3) кантэкстнае заданне на аснове медыятэксту як важны элемент зместу навучання.

Кампетэнтнаснае (кантэкстнае) заданне - заданне, якая патрабуе выкарыстання ведаў за межамі вучэбнай сітуацыі, арганізуе дзейнасць вучня, а не патрабуе прайгравання ім інфармацыі або асобных дзеянняў [14]. Прыклад кантэкстнага задання (Дадатак Е).

Раскрываючы сутнасць кантэкстных заданняў, мы абапіраліся на працы А.А. Вярбіцкага, В.А. Хутарскога, В.Л. Жук, С.М. Сірэнка [5; 18; 19; 21; 51; 52]

З улікам сказанага, удакладнены характарыстыкі кантэкстных заданняў:

1) умова задання сфармулявана як сюжэт, сітуацыя або праблема, для вырашэння якой неабходна выкарыстоўваць веды, на якія няма яўнага ўказання ў тэксце задачы;

2) прыкладны змест сфармуляваны, як правіла, у чатырох кантэкстах: асобасным, сацыяльным, адукацыйным (навуковым), прафесійным;

3) адпаведнасць задання адной або некалькім універсальным кампетэнцыям: устанаўленне сувязі паміж заданнем (сітуацыяй) і прадметным зместам, сінтэз ведаў, фармуляванне задачы, вылучэнне гіпотэз рашэння задачы, інтэрпрэтацыя вынікаў і інш.);

4) інфармацыя ў заданні прадстаўлена ў медыятэкстах розных форм, жанраў і відаў (малюнак, схема, рэкламны постар, фотаздымак, інфармацыя тэматычнага сайта і інш.);

5) магчымасць выкарыстання ІКТ, індывідуальных і калектыўных форм вучэбнай работы, абмеркавання, кейс-метада, праектнай тэхналогіі і інш.;

6) асобасная і сацыяльная значнасць атрыманага выніку, што забяспечвае пазнавальную матывацыю вучня.

Алгарытм выкарыстання кантэкстных заданняў на аснове медыятэкстаў:

1) ацаніць магчымасці вучэбнага матэрыялу для фарміравання інфармацыйных кампетэнцый вучняў;

2) падумаць, якія кампетэнцыі можна фарміраваць на матэрыяле дадзенага ўрока;

3) вызначыць медыязадачу на ўрок;

4) выбраць сродкі, метады і прыёмы, якія будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі вызначанага задання, не замінаючы прадметнаму складніку ўрока.

Аналіз названых вышэй работ дазволіў удакладніць алгарытм пабудовы кампетэнтнасных (кантэкстных) заданняў на аснове медыятэкстаў:

1) аналіз прадметнага зместу вучэбнага матэрыялу і выяўленне яго магчымасцяў для развіцця ў вучняў прадметных кампетэнцый і медыяінфармацыйнай граматнасці;

2) падбор медыятэксту, які будзе адпавядаць мэце і задачам урока;

3) стварэнне кантэкстнага кантэнту задання;

4) фармулёўка ўступнай часткі;

5) пастаноўка эўрыстычных пытанняў і заданняў;

6) пры неабходнасці, падбор дадатковага матэрыялу;

7) вызначэнне форм, метадаў арганізацыі работы вучняў для выканання задання.

Прымяненне медыятэкстаў дазваляе наблізіцца да рэальнай практычнай дзейнасці, сфарміраваць усе неабходныя складнікі медыяінфармацыйнай граматнасці школьнікаў, развіваючы і ўдасканальваючы пры гэтым маўленчыя ўменні і камунікатыўныя навыкі. Зварот да кантэкстнага медыязадання абгрунтаваны тым, што: заданне выступае і як метад задання мэты, і як сродак яе дасягнення; заданне дае магчымасць часткова індывідуалізаваць навучальны працэс і ўлічыць асаблівасці кожнага вучня (Дадатак Е).

Раскрыем другі кампанент праекціруемай метадычнай сістэмы - тэхналогіі, метады, формы і сродкі навучання. Для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры патрабуецца аптымальнае спалучэнне розных методык і формаў навучання:

1) традыцыйных (тлумачэнне, праблемны выклад, гутарка і інш.),

2) праблемна-даследчых (праблемнае, праектнае, перакуленае навучанне; кейс-метад, эксперымент, даследчы метад і інш.),

3) актыўных (гейміфікацыя, дыскусія, мазгавы штурм, дэбаты і інш.),

4) калектыўных (праца ў парах; прыёмы калектыўнага навучання і рэфлексіі і інш.),

5) афлайн і анлайн сродкаў і формаў навучання.

Асноўнымі этапамі работы з медыятэкстамі прынята лічыць: уступны, камунікатыўны, аналітычны і рэфлексійны [45, с.125]. Дадзеную структуру можна выкарыстоўваць як на пэўным этапе, так і на працягу ўсяго ўрока. Для гэтага патрэбна кіравацца логікай «вучым таму, з дапамогай чаго вучым» (калі вучым пісаць медыяпаведамленні, то гэта робім практыкай іх напісання; калі вучым інтэрпрэтацыі тэкстаў, то вучні на ўроку даюць свае тлумачэнні тэкстаў і г.д.). Выбіраем актуальную для дадзенага ўрока кампетэнцыю, якую будзем фарміраваць. Гэта можа быць:

1) пошук, успрыманне інфармацыі;

2) інтэрпрэтацыя інфармацыі;

3) крытычная ацэнка інфармацыі;

4) супастаўленне інфармацыі;

5) вызначэнне дакладнасці інфармацыі;

6) уменне адрозніваць факты ад іх інтэрпрэтацыі;

7) уменне вызначаць асноўную думку, мэсыдж;

8) лічбавы этыкет;

9) супрацьстаянне маніпуляцыі;

10) стварэнне інфармацыі (медыятэкстаў) і інш.

Пры гэтым падбіраем медыятэксты, якія адпавядаюць мэце і задачам урока (Дадатак Д).

Выкарыстоўваць медыятэксты можна на любым этапе ўрока. Напрыклад, на аперацыйна-матывацыйным этапе ўрока ў 5 класе па тэме “Чалавек і мова. Камунікатыўная функцыя мовы”, калі адбываецца знаёмства з вучэбным дапаможнікам, выкарыстоўваецца практыкаванне «Помнікі – крыніца інфармацыі» (у якасці медыятэкста разглядаецца вокладка вучэбнага дапаможніка беларускай мовы). Вучням прапануецца шэраг пытанняў:

• Каму або чаму прысвечаны помнік?

• Пра што нам распавядаюць дэталі, сімвалы?

• Пра што хацеў сказаць аўтар?

• Якую гісторыю распавядае помнік?

• Якія каштоўнасці транслюе помнік?

• Якую функцыю мае помнік у грамадскай прасторы?

• Ці дазволілі б вы ўсталяваць гэты помнік, каб былі мэрам горада?Чаму?

Прапануючы навучэнцам адказаць на шэраг пытанняў, мы звяртаем іх увагу на вокладку і помнік як від медыя, вучым іх інтэрпрэтаваць атрыманую інфармацыю.

На пазнавальна-аперацыйным этапе на ўроках беларускай мовы ў 5 класе па вывучэнні тэмы «Стылі мовы» вучням прапануецца прааналізаваць артыкулы часопісаў «Вясёлка», “Жэўжык”, “Бярозка” (вызначыць жанр, адпаведнасць стылістычным і лексічным нормам).

Пры вывучэнні тэмы “Лексіка” ў 5 класе кантэкстнай задачай будзе самастойна скласці слоўнік дыялектаў, падабраўшы адпаведныя выявы да прыведзеных слоў і інш.

На ўроках вывучэння арфаграфіі замест звычайнай слоўнікавай дыктоўкі выкарыстоўваецца прыём «Медыяазбука». Прычым, заданні складаюць самі вучні.

На дыягнастычна-карэкцыйным этапе ўрока па вывучэнню правіл скланення складаных лічэбнікаў выкарыстоўваецца практыкаванне «Грошы як медыятэкст». Разгледзьце выявы беларускіх банкнот. Адкажыце на пытанні:

1) Якія выявы мы бачым на купюрах?

2) Якую інфармацыю яны нясуць?

3) З якой мэтай на грашовых купюрах змешчаны гістарычныя помнікі краіны?

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца папрацаваць з геаграфічнай картай (у залежнасці ад вывучаемай тэмы заданні могуць быць самымі рознымі):

1) знайдзіце і запішыце назвы беларускіх гарадоў, якія пачынаюцца з санорнага (глухога//звонкага, цвёрдага//мяккага, свісцячага//шыпячага і г.д.) гука – урокі па вывучэнні класіфікацыі гукаў у 5 класе;

2) Выпішыце назвы, якія ўжываюцца толькі ў множным//адзіночным ліку.

Медыятэксты садзейнічаюць канкрэтызацыі вучэбнага матэрыялу, стварэнню яркіх вобразаў, набліжаюць навучанне да жыцця і прывычнага для навучэнцаў асяродку.

Як паказала практыка, найбольшую зацікаўленасць вучні 5-ых класаў праяўляюць пры рабоце з такімі візуальнымі медыятэкстамі, як фотаздымак, карціна, рэкламны плакат, комікс, што тлумачыцца іх ўзроставымі асаблівасцямі.

Фотаздымак – найбольш блізкая і даступная навучэнцам форма мастацкага выказвання: сёння стварэнне фотаздымкаў, сэлфі – любімая справа для малодшых падлеткаў. Работа з фотаздымкамі развівае крытычнае мысленне, вучыць заўважаць дэталі, расшыфроўваць сімвалы. На ўроках паспяхова выкарыстоўваем архіўныя здымкі вядомых людзей, фотаздымкі з уласных альбомаў вучняў, фотаздымкі, зробленыя ўласнаруч, фота са старонак любімых блогераў вучняў. Пры рабоце з фотаздымкамі патрэбна патлумачыць, што яны могуць уводзіць у зман, утрымліваць асабістае бачанне аўтара або сацыяльны заказ.

Малюнкі, як і фотаздымкі, выкарыстоўваюцца не толькі у якасці зрокавай апоры для навучэнцаў, але і ў якасці матэрыялу для аналітычнай работы, альтэрнатыўнай крыніцы ведаў. Малюнкі з’яўляюцца сродкам актыўнага здабывання ведаў самімі вучнямі, актуалізацыі вядомага матэрыялу, пры адпаведным выбары выявы настаўнікам павышаюць цікавасць да гісторыі і культуры краіны, дапамагаюць фарміраваць каштоўнасныя арыенціры вучняў. Медыяпатэнцыял малюнка даволі разнастайны: можна звязаць малюнак з канкрэтнымі падзеямі, расшыфраваць сімвалы, папрацаваць з персаналіямі.

Рэкламны плакат – кідкі, звычайна буйнафарматны малюнак з кароткім тэкстам (слоганам), зроблены ў агітацыйных, рэкламных, інфармацыйных або навучальных мэтах [47, с. 93]. Праца з гэтым відам медыятэкстаў спрыяе развіццю крытычнага мыслення, асэнсаванню новай інфармацыі. У вучняў выпрацоўваецца ўменне суадносіць убачанае на рэкламным плакаце з вядомымі фактамі, спрыяе замацаванню ў навучэнцаў новых ведаў.

Комікс – гэта серыя малюнкаў, у якой распавядаецца пэўная гісторыя. Коміксы дапамагаюць навучэнцам структурыраваць інфармацыю, выяўляць прычынна-выніковыя сувязі, развіваюць лагічнае мысленне, пашыраюць слоўнікавы запас. На ўроках можна выкарыстоўваць як гатовыя коміксы, так і вучыць ствараць свае (у групе або індывідуальна). Пры гэтым не абавязкова ўмець маляваць. Можна зрабіць комікс-калаж, выкарыстаць сучасныя камп’ютарныя праграмы, што спрыяе фарміраванню інфармацыйных кампетэнцый. Работа з коміксамі садзейнічае фарміраванню цікавасці да прадмета, яго папулярызацыі, развіццю ўмення аналізаваць мінімальную інфармацыю, рабіць высновы.

Акрамя вышэй апісаных медыятэкстаў, на ўроках беларускай мовы і літаратуры эфектыўна выкарыстанне інфаграфікі, мемаў, паштовак і канвертаў, марак, афіш, газет і часопісаў, аб’яў, вокладак кніг, фрагментаў з мультфільмаў, рэкламных ролікаў, што садзейнічае фарміраванню медыяграматнасці вучняў, іх зацікаўленасці ў вывучэнні прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Вядома, што метады кантролю і ацэнкі вынікаў адукацыі больш эфектыўныя, калі яны ўлічваюць спецыфіку мэт і зместу адукацыі, а таксама метадаў навучання, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца. У сувязі з гэтым і метады дыягностыкі ўзроўню сфарміраванасці медыяграматнасці школьнікаў павінны падбірацца з улікам пастаўленых мэт, зместу і метадаў навучання. У працах названых вышэй аўтараў падкрэсліваецца, што кампетэнтнасныя задачы могуць выступаць сродкамі як фарміравання, так і дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый. Пры гэтым, асноўным крытэрыем сфарміраванасці ў навучэнцаў кампетэнцый выступае іх здольнасць выкарыстоўваць веды, уменні і навыкі для вырашэння рознага ўзроўню складанасці кантэксных задач.

Сфарміраванасць медыяінфармацыйнай граматнасці вызначаецца развіццём каштоўнасна-сэнсавай, кагнітыўнай (веды), дзейнаснай, матывацыйнай, а таксама рэфлексіўнай сфер асобы, якія могуць забяспечвацца толькі ў адзінстве навучальнага і выхаваўчага працэсаў, міжпрадметнымі сувязямі навучальных заняткаў. Пры гэтым працэс фарміравання кампетэнцый носіць паэтапны характар і ўзаемазвязаны з пэўнымі этапамі навучання. Вынікі праведзенага намі даследавання дазволілі выявіць наступныя этапы працэсу фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці:

I этап: прадугледжвае раскрыццё значэння медыя ў жыцці школьніка, фарміраванне матываў выкарыстання медыятэкстаў у вучэбнай дзейнасці, знаёмства з асноўнымі паняццямі з вобласці медыя і ўступным інструктажы па рабоце з медыятэкстамі. Пераважае роля настаўніка ў перадачы тэарэтычных ведаў.

Дадзены этап адказвае за фарміраванне матываў актыўнага выкарыстання медыятэкстаў школьнікамі на ўроках роднай мовы і літаратуры, а таксама за авалоданне тэарэтычнымі ведамі ў вобласці медыя.

Дзейнасць настаўніка на гэтым этапе: тлумачэнне значэння медыя ў жыцці чалавека, прыёмаў (першасных уменняў) працы з інфармацыяй (пошук, аналіз, параўнанне, абагульненне і інш.), уступны інструктаж па працы з медыя сродкамі, праверка першаснага засваення тэарэтычных ведаў школьнікаў у галіне медыя, развіццё аналітычных навыкаў; дэманстрацыя магчымасцяў медыясродкаў у вучэбнай дзейнасці школьнікаў па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», прыцягненне ўвагі да іх шляхам уключэння ў вучэбныя заняткі і інш. На ўступным этапе арганізуецца выкананне элементарных заданняў па рабоце з інфармацыяй (пошук, аналіз, параўнанне і інш.), дэманстрацыя навучэнцамі сваіх тэарэтычных ведаў у вобласці медыя.

Выкарыстоўваючы медыятэксты ў навучальным працэсе, настаўнік прыцягвае дадатковы рэсурс у вывучэнні падметаў і злучае гэты працэс з цікавасцю дзяцей да медыя. Пры гэтым акцэнт робіцца на тым, што інтэрнэт-прастора існуе для граматнага ўдзельніка, які ўмее граматна пісаць, выкладаць думкі, безбар'ерна ўступаць у інтэрнэт-камунікацыю.

II этап: прадугледжвае набыццё ўменняў і навыкаў работы з медыятэкстамі. Ад поўнага кантролю з боку настаўніка школьнікі паступова пераходзяць да самастойнай работы з сітуатыўнай дапамогай з боку настаўніка. Дадзены этап адказвае за фарміраванне свабоднага валодання спосабамі работы з інфармацыяй і медыясродкамі. Памяншаецца ўплыў настаўніка на выбар спосабаў працы з інфармацыяй, навучэнцам прапануюцца памяткі для працы з рознымі медыятэкстамі, павялічваецца аб'ём практычных самастойных заданняў па рабоце з інфармацыяй, праводзяцца кансультацыі па выкананні гэтых заданняў. Вучні на дадзеным этапе ўсё больш праяўляюць самастойнасць пры выбары форм і спосабаў працы з інфармацыяй, дэманструюць свабоднае валоданне паняццямі ў вобласці медыя, рэалізуючы іх на прадметным матэрыяле, самастойна або з дапамогай настаўніка выконваюць кантэкстныя заданні, створаныя на аснове медыятэкстаў.

III этап: школьнікі асвойваюць віды дзейнасці па рабоце з інфармацыяй, звязаныя з яе інтэрпрэтацыяй, свядома разумеюць сутнасць і значэнне інфармацыі ў развіцці сучаснага грамадства, усведамляюць небяспеку і пагрозы, выконваюць асноўныя патрабаванні інфармацыйнай бяспекі. Асноўная ўвага на дадзеным этапе акцэнціруецца на стварэнні ўмоў для самастойнай работы навучэнцаў. На гэтым этапе ажыццяўляецца рашэнне сацыяльна-асобасных, вучэбна-даследчых заданняў, распрацоўваюцца індывідуальныя (калектыўныя) вучэбна-даследчыя праекты. Дзейнасць настаўніка на дадзеным этапе кансультатыўная.

Для дыягностыкі сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці А.В. Фёдараў рэкамендуе выявіць тры ўзроўні: нізкі, сярэдні і дастатковы [ 45, с.304].

Дыягностыка фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ўключае ўводны дыягнастычны, асноўны фарміруючы і завяршальны дыягнастычны этапы.

Уводны дыягнастычны этап прызначаны для дыягностыкі пачатковага ўзроўню сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў. Для ажыццяўлення гэтай задачы на дыягнастычным этапе выкарыстоўваюцца наступныя формы і метады дыягностыкі навучэнцаў: анкетаванне, аналіз вынікаў рашэння кантэкстных заданняў на аснове медыятэкстаў розных узроўняў складанасці.

На асноўным, фарміруючым, этапе ажыццяўляецца карэкцыя распрацаванага вучэбна-метадычнага забеспячэння па беларускай мове і літаратуры, а таксама фарміраванне медыяінфарамацыйнай граматнасці на аснове распрацаваных матэрыялаў. На дадзеным этапе мэтазгодна выкарыстоўваць індывідуальную працу і працу ў малых групах, выкананне кантэкстных заданняў, дамашніх заданняў з выкарыстаннем камп’ютара або мабільных прылад, ажыццяўленне зваротнай сувязі не толькі на ўроку, але і ў пазаўрочны час (у сацыяльных сетках, мэсэнджарах і інш.), удзел у пазакласнай рабоце і інш.

На завяршальным, дыягнастычным, этапе праводзіцца дыягностыка ўзроўню сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў. Для гэтага выкарыстоўваецца такія ж метады, як на ўводным дыягнастычным этапе.

Такім чынам, спраекціраваная метадычная сістэма мае комплексны характар, яе ўвядзенне ў працэс навучання беларускай мове і літаратуры спрыяе фарміраванню ў вучняў не толькі прадметных ведаў, уменняў і навыкаў, але і метапрадметных і асобасных вынікаў, на аснове якіх развіваецца медыяінфармацыйная граматнасць.

У наступным раздзеле работы будуць прадстаўлены вынікі педагагічнага эксперыменту па фарміраванні медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў пятых класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

2.2 Вынікі вопытна-эксперыментальнай работы па фарміраванні медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры

З мэтай практычнай адпрацоўкі тэарэтычных высноў і праверкі эфектыўнасці распрацаванай метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры быў праведзены фарміруючы педагагічны эксперымент.

Для дасягнення пастаўленай мэты патрабавалася вырашыць задачы:

1) вызначыць ступень асабістай зацікаўленасці школьнікаў у фарміраванні інфармацыйнай граматнасці, а таксама дыягнаставаць ступень яе сфарміраванасці ў вучняў;

2) правесці аналіз навучальных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і выявіць іх магчымасці для фарміравання медыяграматнасці вучняў;

3) ацаніць гатоўнасць педагогаў да фарміравання ў школьнікаў медыяграматнасці;

4) высветліць эфектыўнасць распрацаванай метадычнай сістэмы па фарміраванні медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы.

Для вырашэння пастаўленых задач прымяняўся шэраг метадаў і прыёмаў: анкетаванне і апытанне навучэнцаў, анкетаванне настаўнікаў, аналіз зместу дзеючых дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры, а таксама метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, аналіз вынікаў выканання навучэнцамі кантрольных заданняў.

Эксперымент праводзіўся ў перыяд з верасня па май 2022/2023 навучальнага года на базе ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Тураў". У педагагічным эксперыменце прынялі ўдзел 45 вучняў і 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Жыткавіцкага раёна.

На працягу эксперыменту было праведзена 25 урокаў па беларускай мове і 10 урокаў па беларускай літаратуры, распрацавана і рэалізавана 3 вучэбныя праекты.

У пачатку педагагічнага эксперыменту намі быў вывучаны змест дзеючых навучальных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры з пункту гледжання іх магчымасцяў для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў [7,8]. Аналіз названых падручнікаў паказаў, што асноўная частка заданняў пабудавана на паўтарэнні або ўзнаўленні вывучанага матэрыялу, мала заданняў, накіраваных на самастойны пошук інфармацыі, амаль адсутнічаюць медыятэксты. Таксама ў змесце навучальных дапаможнікаў не прасочваецца акцэнт на прымяненні атрыманых ведаў на практыцы.

Наступны этап педагагічнага эксперыменту складаўся з анкетаванне школьнікаў і настаўнікаў. Мэта анкетавання настаўнікаў – выяўленне патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў і вызначэнне ўзроўню гатоўнасці настаўнікаў да фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў. Тэкст анкеты размешчаны ў Дадатку А. На прамежкавым этапе анкетавання прынялі ўдзел 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Анкетаванне праводзілася ананімна з дапамогай Google Forms у адзін этап.

У працэсе анкеціравання выконваліся наступныя правілы яго правядзення:

1) незалежнасць выбару рэспандэнтам адказаў на пытанні анкеты;

2) захаванне ананімнасці адказаў усіх рэспандэнтаў;

3) улік меркавання кожнага рэспандэнта;

4) прадастаўленне кожнаму рэспандэнту неабходнай інфармацыі перад пачаткам анкетавання ў выглядзе тэкста па тэме анкеціравання.

Пры анкеціраванні настаўнікаў (20 чалавек) 85 працэнтаў апытаных падкрэслілі неабходнасць выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Гэта дало магчымасць пацвердзіць неабходнасць выкарыстання медыятэкстаў з мэтай фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці.

Варта адзначыць, што 65% апытаных настаўнікаў паказалі вялікія часовыя выдаткі, а 79% - недахоп метадычных распрацовак як найбольшыя цяжкасці, якія адчуваюцца пры падрыхтоўцы ўрокаў з выкарыстаннем медыятэкстаў.

Тым не менш, 45% настаўнікаў выкарыстоўваюць медыятэксты на сваіх уроках прыкладна раз у месяц і 30 % -- не менш за адзін раз у тыдзень.

Патэнцыял урокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў бачаць 37% апытаных, 45% сумняваюцца і толькі 18% адмаўляюць такую магчымасць.

Вынікі анкетавання сведчаць аб невысокай (37%) ступені дасведчанасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры аб шляхах эфектыўнага фарміравання ў адукацыйным працэсе медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў.

Для правядзення фармавальнага эксперыменту былі абраныя эксперыментальныя і кантрольныя групы вучняў. Кантрольная група складалася з навучэнцаў 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Тураў” у колькасці 23 чалавек, якія вывучалі прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” з дапамогай традыцыйных сродкаў, форм і метадаў навучання. У склад эксперыментальнай групы ўвайшлі 22 навучэнцы 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Тураў”, якія вывучалі прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” з выкарыстаннем распрацаванай намі метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў.

Анкеціраванне праводзілася ананімна ў перыяд канстатуючага і фарміруючага этапаў эксперыменту. Тэкст анкеты размешчаны ў Дадатку Б. Дадзеныя былі сабраны ў перыяд кастрычнік - май 2022/2023 навучальнага года.

Былі выдзелены наступныя крытэрыі эфектыўнасці метадычнай сістэмы:

- забеспячэнне цікавасці вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;

- стварэнне ўмоў для выкарыстання вучнямi медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

- забеспячэнне цікавасці да выканання заданняў на аснове медыятэкстаў;

- сфармірованасць умення выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды для вывучэння іншых вучэбных прадметаў;

- сфармірованасць умення выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесійнай дзейнасці.

Ніжэй прадстаўлены вынікі анкетавання школьнікаў у эксперыментальным і кантрольным класах на працягу эксперыменту. Дыяграмы адлюстроўваюць працэнтныя суадносіны адказаў навучэнцаў.

Вывучалася цікавасць вучняў да беларуская мовы і літарутры. Пытанне анкеты: «Ці падабаюцца табе прадметы «Беларуская мова» і»Беларуская літаратура»

Крытэрый «Неабходнасць выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры». Пытанне анкеты: «Як ты думаеш, ці патрэбна на ўроках беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваць медыятэксты?»

Крытэрый: «Цікавасць да выканання заданняў на аснове медыятэкстаў».

Пытанне анкеты: «Ці хацеў(ла) бы ты на ўроках беларускай мовы і літаратуры выконваць распрацаваныя на аснове медыятэкстаў заданні, якія маюць практычнае значэнне ў рэальным жыцці?»

Крытэрый: «Уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды для вывучэння іншых вучэбных прадметаў».

Пытанне анкеты: «Ці выкарыстоўваеш ты навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратыры, пры вывучэнні іншых прадметаў?»

Крытэрый: «Уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесійнай дзейнасці».

Пытанне анкеты: «Як ты думаеш, ці спатрэбяцца табе атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры веды, уменні і навыкі ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесіі?»

Акрамя таго, мы выявілі ступень задавальнення вучнямі выкладаннем прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Пытанне анкеты: «Наколькі задавальняе цябе выкладанне прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура?»

Таксама мы высветлілі, якія метады і формы навучання, на думку вучняў, спрыяюць фарміраванню медыяінфармацыйнай граматнасці і якія метады і формы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Крытэрый «Неабходнасць выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры». Пытанне анкеты: «Як ты думаеш, ці патрэбна на ўроках беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваць медыятэксты?»

Крытэрый: «Цікавасць да выканання заданняў на аснове медыятэкстаў».

Пытанне анкеты: «Ці хацеў(ла) бы ты на ўроках беларускай мовы і літаратуры выконваць распрацаваныя на аснове медыятэкстаў заданні, якія маюць практычнае значэнне ў рэальным жыцці?»

Крытэрый: «Уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды для вывучэння

іншых вучэбных прадметаў».

Пытанне анкеты: «Ці выкарыстоўваеш ты навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратыры, пры вывучэнні іншых прадметаў?»

Крытэрый: «Уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесійнай дзейнасці».

Пытанне анкеты: «Як ты думаеш, ці спатрэбяцца табе атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры веды, уменні і навыкі ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесіі?»

Акрамя таго, мы выявілі ступень задавальнення вучнямі выкладаннем прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

- цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры на 20%;

- неабходнасць выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы на 27%;

- цікавасць да выканання заданняў на аснове медыятэкстаў на 31%;

- уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды для вывучэння іншых вучэбных прадметаў на 48%;

- уменне выкарыстоўваць атрыманыя ў навучальным працэсе веды ў паўсядзённым жыцці, у будучай прафесійнай дзейнасці на 47%.

Таксама змяніўся выбар вучнямі метадаў і форм навучання ў бок актыўных і інтэрактыўных, павысілася цікавасць да творчых заданняў і распрацоўкі праектаў. Пры гэтым крытэрыі эфектыўнасці ў кантрольным класе засталіся практычна без змен.

Патрэбна адзначыць, што задавальненне ад выкладання прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў эксперыментальным класе павысілася на 51%.

Як ужо адзначалася вышэй, педагагічны эксперымент складаўся з аналізу вынікаў выканання школьнікамі кантрольных заданняў, накіраваных на выяўленне ўзроўню сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці.

Абагульняючы вынікі работ расійскіх і беларускіх даследчыкаў (А.В.Фёдарава, І.У. Жылаўскай, А.В. Хутарскога, М.І. Запрудскага і інш.), у даследаванні былі вызначаны тры ўзроўні сфарміраванасці кампетэнцый пры фарміраванні медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5 класа (нізкі, сярэдні і высокі) і прадстаўлены крытэрыі ацэньвання медыяінфармацыйнай граматнасці малодшых падлеткаў.

Выніковасць вопыту вызначана і ацэнена пасродкам анкетавання і назірання за іх дзейнасцю і паводзінамі, па рэзультатах выканння адпаведных заданняў (Дадатак В).

Зараз вучні ведаюць, што неабходна свядома выбіраць крыніцы інфармацыі з улікам інфармацыйных патрэб і прызначэння інфармацыі.Могуць выбіраць крыніцы інфармацыі з улікам дадатковых крытэрыяў, такіх як актуальнасць, эфектыўнасць і прастата выкарыстання. Адчуваюць розніцу паміж крыніцамі інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці. Ведаюць, як выбіраць аптымальныя крыніцы інфармацыі.

Ведаюць, як стварыць запыт на мове інфармацыйнай сістэмы. Ведаюць, як ажыццяўляць пошук інфармацыі ў традыцыйных і электронных

крыніцах, такіх як вэб-сайты, блогі, парталы і друкаваныя матэрыялы. Ведаюць, як распрацаваць эфектыўную стратэгію пошуку інфармацыі.

Таксама ведаюць, што патрэбна правяраць дакладнасць інфармацыі, як, адрозніць рысы і функцыі інфармацыі ад фэйкаў. Ведаюць, як вызначыць адрозненні паміж інфармацыяй і інш. паведамленнямі, у тым ліку меркаваннямі, крытыкай.

Ведаюць, як уводзіць, захоўваць і ўзнаўляць вынікі сваёй працы. Ведаюць, як арганізаваць інфармацыю найлепшым чынам у дпаведнасці з задачамі, як аб'ядноўваць інфармацыю з розных крыніц належным чынам, каб прадставіць яе аўдыторыі, ўлічваючы яе патрэбы

Разумеюць асноўныя прынцыпы бяспекі ў лічбавай прасторы, гапрыклад, не загружаюць кантэнт з невядомых ці ненадзейных крыніц. Ведаюць правілы "гігіены" і бяспекі ў лічбавай прасторы Разумеюць абавязковасць захавання законаў у Сеціве, ведаюць і выконваюць правілы лічбавага этыкету.

Як паказалі вынікі дыягностыкі, з кантрольнымі заданнямі на этапе завяршэння эксперыменту навучэнцы эксперыментальнага класа справіліся лепш, чым навучэнцы кантрольнага класа. На пачатку эксперымента вынікі былі прыблізна аднолькавымі.

Прааналізіраваўшы атрыманыя вынікі, можна прыйсці да высновы, што ўкараненне метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў 5-х класах з'яўляецца эфектыўным сродкам развіцця метапрадметных кампетэнцый вучняў. Праведзены аналіз вынікаў педагагічнага эксперыменту паказвае, што распрацаваная метадычная сістэма з'яўляецца прадуктыўным сродкам удасканалення працэсу навучання беларускай мове і літаратуры ў школе за кошт наступных эфектаў:

- разуменне сэнсу навучання беларускай мове і літаратуры, калі навучэнцы разумеюць, як выкарыстоўваюцца атрыманыя веды ў працэсе вырашэння задач у жыцці;

- усведамленне імі выразнай узаемасувязі ведаў, якія вучні атрымліваюць у працэсе вывучэння розных прадметаў школьнай праграмы, з жыццём і будучай прафесіяй;

- рэалізацыя практыка-арыентаванага і прыкладнога навучання;

- прыцягненне школьнікаў да даследавання і праектнай дзейнасці;

- павышэнне вучэбнай матывацыі вучняў, што звязана з усімі вышэйпералічанымі фактарамі, а таксама прывабнасцю адукацыйнага асяроддзя, якое ствараецца з дапамогай методык актыўнага, гульнёвага, праблемнага навучання, міжпрадметных сувязей.

Такім чынам, вынікі праведзенага намі даследавання дазволілі выявіць педагагічныя ўмовы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Вызначаныя ўмовы аб’яднаны ў дзве групы: умовы метадычнага забеспячэння і арганізацыйна-педагагічныя ўмовы.

Да ўмоў метадычнага забеспячэння фарміравання медыяграматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры адносяцца:

1) забяспечанне разумення навучэнцамі значнасці ведаў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, для будучага жыцця і прафесіі (праз тлумачэнне, гутарку, уключэнне вучняў у пошукавую і даследчую працу, інтэграцыю вучэбных і пазавучэбных сродкаў); прыняцця вучнямі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” як сродку, які садзейнічае больш эфектыўнаму фарміраванню сацыяльна-асобасных кампетэнцый школьнікаў, у тым ліку і медыйна-інфармацыйных кампетэнцый;

2) уключэнне ў змест прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” кантэкстных задач, уцягванне вучняў у праектную дзейнасць;

3) змяненне зместу, форм, метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры (прыкладны характар матэрыялу; павелічэнне самастойнай работы навучэнцаў, вызначэнне вынікаў работы ў выглядзе кампетэнцый);

4) мэтазгоднае спалучэнне ўзмацнення міжпрадметнага характару працэсу навучання беларускай мове і літаратуры і павышэння яго праблемна-даследчага ўзроўню праз больш шырокае выкарыстанне даследавання, праектнай дзейнасці навучэнцаў.

Да ўмоў арганізацыйна-педагагічнага забеспячэння фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры адносяцца:

1) гатоўнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры да правядзення урокаў з выкарыстаннем медыятэкстаў і распрацоўкі заданняў да іх;

2) забеспячэнне магчымасці выконваць дамашняе заданне выкарыстоўваючы камп'ютар або тэлефон з доступам да сеткі Інтэрнэт;

3) сістэматычнае далучэнне школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў працу з медыятэкстамі, прадстаўленымі ў розных фарматах, што спрыяе фарміраванню медыяінфармацыйнай граматнасці.

Вывады па 2 главе.

1. Распрацаваны комплекс кантэкстных задач на аснове медыятэкстаў як сродак фарміравання, развіцця і дыягностыкі сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў.

2. Распрацавана і апрабавана ў навучальным працэсе 5-га класа метадычная сістэма фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры, накіраваная на развіццё медыйна-інфармацыйных кампетэнцый. Эфектыўнасць метадычнай сістэмы пацверджана вынікамі праведзенай эксперыментальнай работы.

3. Выяўлены шляхі і ўмовы фарміравання ў адукацыйным працэсе медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-га класа.

Такім чынам, гіпотэза даследавання пацвердзілася: фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-га класа на ўроках беларускай мовы і літаратуры адбываецца найбольш эфектыўна, калі педагагічна мэтазгодна спалучаюцца традыцыйныя, праблемна-даследчыя і актыўныя метады навучання (праблемнае, праектнае навучанне); індывідуальныя, групавыя і калектыўныя спосабы арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў; змест школьнага курса прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” напоўнены кантэкстнымі задачамі на аснове медыятэкстаў актуальнай накіраванасці.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У ходзе даследавання здзейснена тэарэтычнае абгрунтаванне і распрацоўка вучэбна-метадычнага забеспячэння фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5 класа ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Атрыманыя вынікі навуковай работы дазваляюць зрабіць наступныя высновы.

1. На аснове аналізу работ даследчыкаў (А.В. Фёдарава, Я.Н. Усава, А.У. Спічкіна, А.В.Хутарскога, А.А.Баранава, С.І. Гудзіліна, І.С. Леўшына, А.В. Шарыкава і інш.) удакладнены вызначэнні асноўных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай рабоце: «медыяадукацыя», «медыяінфармацыйная граматнасць», «медыятэкст», “функцыянальная граматнасць”. Пад медыяадукацыяй у рабоце разумеецца працэс развіцця асобы сродкамі і на матэрыяле сродкаў масавай камунікацыі, накіраваны на фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў. Пры гэтым улічваем, што медыяадукацыя – гэта комплекснае паняцце, на фарміраванне якога ўплывае мноства кіруемых і некіруемых, аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў (асяроддзе, сямейнае выхаванне, школьная адукацыя, сродкі масавай інфармацыі, самавыхаванне і інш.). Медыяінфармацыйная граматнасць вучня 5 класа разумеецца як складаная інтэграваная асобасная якасць, накіраваная на адказнае выкарыстанне і/або стварэнне медыятэкстаў. Медыяінфармацыйную граматнасць вучня базавай школы складаюць наступныя метапрадметныя медыяінфармацыйныя кампетэнцыі: ажыццяўляць пошук інфармацыі ў разнастайных крыніцах; аналізаваць, ацэньваць і выбіраць неабходны матэрыял, параўноўваць, класіфіцыраваць і абагульняць атрыманую інфармацыю; граматна фармуліраваць свае інфармацыйныя запыты; эфектыўна і бяспечна выкарыстоўваць медыясродкі для навучання і самаразвіцця, вырашэння вучэбных, асобасных і сацыяльна-прафесійных задач.

Аналіз шэрагу крыніц (А.В. Фёдараў, Я.А.Бандарэнка, А.У. Спічкін і інш.) дазволіў удакладніць паняцце «медыятэкст» і раскрыць яго сутнасць. У рабоце пад медыятэктамі мы разумеем прадукты вытворчасці медыя – паведамленні, створаныя ў розных відах і жанрах медыя, якія перадаюць канкрэтны мэсыдж. Медыятэксты вызначаюцца наступнымі характарыстыкамі: перадаюць інфармацыю з дапамогай візуальных сродкаў, мовы і/або гуку; ствараюцца масава для масавай аўдыторыі і распаўсюджваюцца з дапамогай сучасных тэхналогій; тыя, хто ствараюць медыятэксты, не знаходзяцца ў той жа фізічнай прасторы, што і адрасат(ы) гэтых тэкстаў. Метадычнае значэнне медыятэкстаў заключаецца ў тым, што на іх аснове распрацоўваюцца так званыя кантэкстныя заданні, распрацоўка якіх садзейнічае фарміраванню ў іх медыяпісьменнасці.

Такім чынам, можна адзначыць, што фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у сучаснай школе становіцца важнейшым складнікам граматнасці сучаснага чалавека, паколькі менавіта медыяінфармацыйная граматнасць выступае сродкам якаснага і бяспечнага функцыянавання і самарэалізацыі асобы ў лічбавым асяроддзі. Таму распрацоўка форм, метадаў і сродкаў фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў з’яўляецца актуальнай педагагічнай і навуковай задачай.

2. Выяўлены адукацыйны патэнцыял навучальных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-ых класаў, які заключаецца ў магчымасці ўзмацніць практыка-арыентаваную і прыкладную накіраванасць зместу навучання за кошт выкарыстання кантэкстных заданняў, створаных на аснове медыятэкстаў, і ўключэння праблемна-даследчых, актыўных, калектыўных метадаў і форм навучання, якія далучаюць вучняў да работы з медыятэкстамі і асэнсаванага чытання.

Выкананне такіх заданняў садзейнічае ўключэнню вучняў у самастойную пошукава-пазнавальную, вучэбна-даследчую, гульнёвую, рэфлексіўна-ацэначную, камунікатыўную дзейнасць, дзейнасць па стварэнні медыятэкстаў; дазваляе эфектыўна развіваць у школьнікаў універсальныя кампетэнцыі для прымянення атрыманай інфармацыі ў актуальных кантэкстных сітуацыях з дапамогай аптымальнага спалучэння традыцыйных і праблемна-даследчых, актыўных, калектыўных метадаў і форм навучання.

3. У ходзе даследавання распрацаваны і ўкаранёны комплекс кантэкстных і праектных заданняў (прыклад праекта ў Дадатку Ж) як сродак развіцця і дыягностыкі медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў. Змест кантэкстнага задання ўключае праблемныя сітуацыі, якія мадэлююць рэальныя праблемы медыяпрасторы і асабістай жыццядзейнасці школьніка. Таму гэтыя заданнi маюць мэтавую і змястоўную накіраванасць на развіццё медыяінфармацыйнай граматнасці і садзейнічаюць уключэнню школьнікаў у працу з медыятэкстамі з мэтай развіцця ў іх метапрадметных медыяінфармацыйных кампетэнцый, уключаючы дзеянні па прымяненню інфармаці ў розных умовах і стварэнню уласных медыятэкстаў.

4. У ходзе выканання работы распрацавана і апрабіравана метадычная сістэма фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Метадычная сістэма базіруецца на асяродкавым, гуманістычным, асобасна-дзейнасным, кампетэнтнасным падыходах і накіравана на спалучэнне традыцыйных, праблемна-даследчых, актыўных, інтэрактыўных і калектыўных метадаў, прыёмаў і форм навучання, укаранёных у навучальны працэс на аснове выкарыстання медыятэкстаў.

Метадычная сістэма ўключае наступныя кампаненты:

1) метадалагічны (сістэмны, гуманістычны, дзейнасны, асобасна арыентаваны, кампетэнтнасны, аксіялагічны падыходы);

2) зместавыя модулі па прадметах “Беларускай мова” і “Беларуская літаратура”, якія дапаўняюць вучэбны матэрыял актуальнымі медыятэкстамі;

3) комплекс кантэкстных (кампетэнтнасных) заданняў, створаных на аснове медыятэкстаў і 3 праекты;

4) метадалагічныя распрацоўкі да кампетэнтнасна арыентаваных урокаў беларускай мовы і літаратуры, праведзеных з мэтай фарміравання медыяграматнасці вучняў 5-х класаў (Дадатак Г);

5) сістэму метадаў, прыёмаў і тэхналогій, форм і сродкаў навучання і павышэння матывацыі вучняў, накіраваных на развіццё медыяінфармацыйнай граматнасці (ілюстратыўны, праблемны, даследчы метады); прыёмы Тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення; устанаўленне зваротнай сувязі і дыягностыка вынікаў; індывідуальная, парная, групавая формы работы;

6) дыягнастычны інструментарый (анкеты, кантрольныя заданні, якія вызначаюць узроўні сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці).

5. У ходзе правядзення даследавання ў 2022/2023 навучальным годзе была праведзена даследча-эксперыментальная работа па выяўленні эфектыўнасці створанай метадычнай сістэмы фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Усяго на ўсіх этапах педагагічнага эксперыменту бралі ўдзел 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; 22 вучні 5 класа (эксперыментальная група) і 23 вучні 5 класа (кантрольная група). Змест фарміруючага этапа педагагічнага эксперыменту ў навучальным працэсе ўключаў апрабацыю створанай метадычнай сістэмы па фарміраванню медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў, рэалізаванай з прымяненнем распрацаванага комплексу кантэкстных заданняў для ўрокаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Першапачатковая і выніковая дыягностыка ўзроўняў сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў ажыццяўлялася з дапамогай анкетавання, выканання кантрольных заданняў і метаду самаацэнкі.

Вынікі педагагічнага эксперыменту пацвердзілі эфектыўнасць распрацаванай метадычнай сістэмы. У эксперыментальным класе ў параўнанні з кантрольным узровень сфарміраванасці метапрадметных кампетэнцый, якія вызначаюць медыяінфармацыйная граматнасць вучняў, значна павысіўся:

- навыкіі пошуку патрэбнай інфармацыі – на 22%;

- навыкі ацэнкі дакладнасці і якасці інфармацыі – на 30%;

- навык аналізу медыятэкстаў – на 15% ;

- навыкі выкарыстання розных медыя-фарматаў для стварэння і прадстаўлення інфармацыі – на 32%;

- веданне асноўных правіл бяспекі ў інтэрнэце – на 40%.

6. На аснове атрыманых вынікаў даследавання выяўлены наступныя педагагічныя ўмовы, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўню сфарміраванасці медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў 5-х класаў у працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры:

- метадычнага забеспячэння (забяспечанне разумення навучэнцамі значнасці ведаў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, для будучага жыцця і прафесіі; прыняцця вучнямі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” як сродку, які садзейнічае эфектыўнаму фарміраванню сацыяльна-асобасных кампетэнцый; уключэнне ў змест прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” кампетэнтнасных задач, уцягванне вучняў у праектную дзейнасць міждысцыплінарнага характару; змяненне зместу, форм, метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры; мэтазгоднае спалучэнне ўзмацнення міжпрадметнага характару працэсу навучання беларускай мове і літаратуры і павышэння яго праблемна-даследчага ўзроўню праз больш шырокае выкарыстанне даследавання, праектнай дзейнасці навучэнцаў).

- арганізацыйна-педагагічнага забеспячэння (гатоўнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры да правядзення урокаў з выкарыстаннем медыятэкстаў і распрацоўкі заданняў да іх; забеспячэнне магчымасці выконваць дамашняе заданне, выкарыстоўваючы сучасныя прылады; сістэматычнае далучэнне школьнікаў на ўроках у працу з медыятэкстамі).

На аснове вывучэння работ (А.В.Фёдарава, В.А. Хутарскога, В.Л. Жук, С.М. Сірэнка, О.М.Мяснікова), абагульнення ўласнага педагагічнага вопыту сфармуляваны рэкамендацыі для настаўнікаў па выкарыстанні кантэкстных заданняў, створаных на асное медыятэкстаў.

Алгарытм выкарыстання кантэкстных заданняў на аснове медыятэкстаў:

1) ацаніць магчымасці вучэбнага матэрыялу для фарміравання інфармацыйных кампетэнцый вучняў.

2) падумаць, якія кампетэнцыі можна фарміраваць на матэрыяле дадзенага ўрока;

3) вызначыць медыязадачу на ўрок;

4) выбраць сродкі, метады і прыёмы, якія будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі вызначанай задачы, не замінаючы прадметнаму складніку ўрока.

Алгарытм пабудовы кампетэнтнасных заданняў на аснове медыятэкстаў:

1) аналіз прадметнага зместу вучэбнага матэрыялу і выяўленне яго выхаваўчых і дыдактычных магчымасцяў для развіцця прадметных і метапрадметных кампетэнцый;

2) падбор медыятэксту, які будзе адпавядаць мэце і задачам урока;

3) стварэнне кантэкстнага кантэнту задання;

4) фармулёўка ўступнай часткі;

5) пастаноўка эўрыстычных пытанняў і заданняў;

6) пры неабходнасці, адбор дадатковага матэрыялу, неабходнага для рашэння задачы;

7) вызначэнне форм, метадаў арганізацыі работы вучняў для выканання задання.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Басова, Е. А. Формирование у подростков функциональной грамотности в сфере коммуникации (на материале гуманитарных предметов): автореф. дис. … канд. пед. наук: 13.00.01 / Е. А Басова; Рос. гос. ун – т им. А. И. Герцена. – М., 2012. – 23 с.

2. Бондаренко, Е. А. Медиаобразование: шаг в будущее / Е. А. Бондаренко // Ученый совет. – 2013. – № 8. – С. 57-64.

3. Брызгалова, С. И. Введение в научно-педагогическое исследование: Учебное пособие. 3-е изд., испр. и доп. – Калининград: Изд-во КГУ, 2003. – 151.

4. Вебер, В. Портфолио медиаграмотности // Информатика и образование.– 2002. -- URL: http://www.infojournal.ru/journal_arxiv/2002.html (дата обращения 13.10.2022).

5. Вербицкий, А.А. Контекстно-компетентностный подход к модернизации образования // Высшее образование в России. – №5. –2010. – С. 32–37.

6. Вербицкий, А. А. Личностный и компетентностный подходы в образовании: проблемы интеграции / А. А. Вербицкий, О. Г. Ларионова. – М.: Логос, 2009. – 336 с.

7. Вучэбная праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання – [Электронны рэсурс] // Нацыянальны адукацыйны партал. – URL: https://adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess-2023-2024-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/uchebnye-predmety-v-xi-klassy/belaruskaya-mova.html -- (дата обращения 13.04.2022).

8. Вучэбная праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання – [Электронны рэсурс] // Нацыянальны адукацыйны партал. – Рэжым доступу: беларуская літаратура - Национальный образовательный портал (adu.by) Дата доступа – 29.08.2023.

9. Выготский, Л. С. Воображение и творчество в детском возрасте [Текст] / Л. С. Выготский. – М.: Просвещение, 2008.– С. 72.

10. Выготский, Л. С. Педагогическая психология / Л.С. Выготский. – М.: Педагогика, 1991. – 480 с.

11 - 57. Астатняя літаратура па спасылцы:

ДАДАТКІ

ДАДАТАК А

Анкета для эксперта

Паважаныя калегі, просім вас запоўніць дадзеную анкету. Мэта анкетавання – выяўленне патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання медыяграматнасці вучняў.

Просім вас пазнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі і магчымымі адказамі, затым выдзеліць той адказ, які супадае з вашым меркаваннем або дадаць уласны варыянт адказу.

1. Ці патрэбны, па вашаму меркаванню, медыятэксты на ўроках беларускай мовы і літаратуры?

1) Патрэбны.

2) Не патрэбны.

3) Не ведаю.

2. Наколькі часта вы выкарыстоўваеце на ўроках медыятэксты?

1) Выкарыстоўваю на кожным уроку.

2) Прыкладна раз у тыдзень.

3) Рэдка, прыкладна раз у месяц.

4) Не выкарыстоўваю.

3. Якія цяжкасці вы адчуваеце пры выкарыстанні медыятэкстаў на ўроках?

1) Я не адчуаю цяжкасцей.

2) Недастатковая колькасць метадычных распрацовак.

3) Нізкая падрыхтаванасць вучняў.

4) Вялікія часавыя выдаткі на падрыхтоўку ўрокаў з прымяненнем медыятэкстаў.

5) Цяжка адказаць.

6) Свой адказ____________________________________________.

4. На ваш погляд, ці могуць урокі беларускай мовы і літаратуры спрыяць фарміраванню медыяграматнасці вучняў?

1) Так.

2) Не самыя спрыяльныя дысцыпліны.

3) Не.

5. Якім з пералічаных ніжэй метадаў спосабаў, тэхналогій навучання вы аддаяце перавагу на ўроках?

1) Метады праблемнага навучання.

2) Метады эўрыстычнага навучання.

3) Метады развіваючага навучання.

4) Тэхналогія модульнага навучання.

5) Калектыўныя спосабы навучання.

6) Традыцыйныя метады (тлумачальна-ілюстрацыйны, рэпрадуктыўны і пад.).

7) Гульнёвыя тэхналогіі.

8) Свой варыянт__________________________________________

Дзякуй

ДАДАТАК Б

Анкета для вучняў

Паважаны вучань! Просім цябе запоўніць гэтую анкету. Мэта анкетавання – вывучэнне шляхоў удасканалення школьнай адукацыі. Гэта не кантрольная работа, ацэньвацца адказы не будуць, і тваё імя ніхто не даведаецца.

Уважліва прачытай, калі ласка, пытанні і прыкладныя адказы на іх, затым адзнач той адказ, які супадае з тваім меркаваннем (іх можа быць некалькі). Калі ласка, уважліва прачытай пытанні і прыкладныя адказы.

І мы ўпэўнены, ты абавязкова справішся з пытаннямі!

1. Наколькі задавальняе цябе выкладанне прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”?

1) Цалкам задавальняе.

2) Не задавальняе.

3) Цяжка адказаць.

2. Ці падабаюцца табе прадметы “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”?

1) Так.

2) Не.

3) Цяжка адказаць.

3. Ці выкарыстоўваеш ты навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратыры, пры вывучэнні іншых прадметаў?

1) Часта.

2) Рэдка.

3) Не выкарыстоўваю.

4. Ці выкарыстоўваеш ты атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры веды ў сваім паўсядзённым жыцці?

1) Так.

2) Рэдка.

3) Не выкарыстоўваю.

5. Як ты думаеш, ці спатрэбяцца табе атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры веды, уменні і навыкі ў будучай прафесіі?

1) Абавязкова спатрэбяцца.

2) Цяжка адказаць.

3) Не спатрэбяцца.

6. Якія метады і формы навучання, на твой погляд, найбольш часта выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры?

1) Традыцыйныя метады (тлумачэнне настаўніка, выкананне практыкаванняў падручніка, запамінанне тэарэтычнага матэрыялу і пад.).

2) Дзелавая гульня.

3) Распрацоўка і абарона праектаў.

4) Актыўныя формы навучання (вырашэнне праблемных задач, якія мадэліруюць жыццёвыя сітуацыі і пад.)

5) Калектыўныя формы навучання (навучанне ў супрацоўніцтве, методыкі работы ў камандзе, у парах зменнага саставу, малых групах і інш.).

6) Творчыя заданні.

7) Кейс-метад (вучні даследуюць прапанаваную рэальную сітуацыю, разбіраюцца ў сутнасці праблемы, прапануюць магчымыя спосабы рашэння і выбіраюць лепшы).

8) Тэсціраванне.

9) Выкананне індывідуальных заданняў (на картках і інш.).

10) Самакантроль і самаацэнка вучняў адукацыйных вынікаў.

7. Ці хацеў(ла) бы ты на ўроках беларускай мовы і літаратуры выконваць распрацаваныя на аснове медыятэкстаў заданні, якія маюць практычнае значэнне ў рэальным жыцці?

1) Так.

2) Не.

3) Цяжка сказаць.

8. Як ты думаеш, ці патрэбна на ўроках беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваць медыятэксты?

1) Абавязкова патрэбна.

2) Не патрэбна.

3) Цяжка сказаць.

9. Як часта на ўроках беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваюцца медыятэксты і заданні да іх?

1) Часта.

2) Рэдка.

3) Не выкарыстоўваюцца.

10. Якія метады і формы навучання, на твой погляд, спрыялі б фарміраванню медыяграматнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры?

1) Традыцыйныя метады (тлумачэнне настаўніка, выкананне практыкаванняў падручніка, запамінанне тэарэтычнага матэрыялу і пад.).

2) Дзелавая гульня.

3) Распрацоўка і абарона праектаў.

4) Актыўныя формы навучання (вырашэнне праблемных задач, якія мадэліруюць жыццёвыя сітуацыі і пад.)

5) Калектыўныя формы навучання (навучанне ў супрацоўніцтве, методыкі работы ў камандзе, у парах зменнага саставу, малых групах і інш.).

6) Творчыя заданні.

7) Кейс-метад (вучні даследуюць прапанаваную рэальную сітуацыю, разбіраюцца ў сутнасці праблемы, прапануюць магчымыя спосабы рашэння і выбіраюць лепшы).

8) Тэсціраванне.

9) Выкананне індывідуальных заданняў (на картках і інш.).

10) Самакантроль і самаацэнка вучняў адукацыйных вынікаў.

Дзякуй!

ДАДАТАК В

Кантрольныя заданні

1. Медыяграматны чалавек – гэта чалавек, які:

1) крытычна адносіцца да любой інфармацыі, правярае факты;

2) можа напісаць пост, зрабіць фотаздымак або відэа і размясціць яго ў сацыяльных медыя;

3) ведае розніцу паміж медыяканаламі;

4) усё вышэйпералічанае.

2. Якое з ніжэй прыведзеных азначэнняў, на вашу думку, перадае сэнс паняцця медыятэкст? (трэба абраць толькі адзін варыянт адказу)

1) комплекс сродкаў і прыёмаў выразнасці, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні тэксту

2) тэкст, які змяшчаецца ў інструкцыях па выкарыстанні медыятэхнікі;

3) канкрэтны вынік медыяпрадукцыі - паведамленне ў любой форме і жанры медыя;

4) тэкст на розных медыя прыладах.

3. Прачытайце рэкламны тэкст:

"Учора быў аб'яўлены рэкорд па продажах новай мадэлі смартфона X. Як гавораць эксперты, гэта звязана з унікальнымі тэхналагічнымі характарыстыкамі прылады."

Вызначыце, якое сцвярджэнне з'яўляецца дакладным, а якое - недакладным:

Сцвярджэнне 1: Учора быў абвешчаны рэкорд па продажах смартфона X.

Сцвярджэнне 2: Гэта звязана з унікальнымі тэхналагічнымі характарыстыкамі прылады.

4. Прачытайце тэкст, змешчаны на сайце Х:

Казку «Калабок» кожны ведае з ранняга дзяцінства. Аказваецца, гэта казка - адна з самых распаўсюджаных у індаеўрапейскім эпасе. Даследчыкі налічваюць у розных народаў каля 40 варыянтаў сюжэтаў са збеглым хлебам у галоўнай ролі.

Наўрад ці розныя народы пераказвалі б адну казку з пакалення ў пакаленне выключна дзеля забавы. Такі шырокі арэал распаўсюджвання казкі «Калабок» бясспрэчна сведчыць аб яе важнасці ў перадачы нейкіх сакральных ведаў новаму пакаленню. Невыпадкова яе вельмі высока цаніў педагог К.Д.Ушынскі і нават зрабіў свой варыянт літаратурнай апрацоўкі гэтай казкі.

Наколькі дакладная інфармацыя ўтрымліваецца ў дадзеным тэксце?

1) Інфармацыя цалкам дакладная.

2) Інфармацыя выклікае сумненне.

3) Інфармацыі верыць нельга.

4) Напішы, якія жыццёвыя праблемы, на твой погляд, разглядаюцца ў казцы “Калабок”?___________________________________________________________

5) Наколькі сучаснай можна лічыць казку “Калабок”?_________________________

6) Што б ты змяніў(ла) у казцы “Калабок”, каб яна стала актуальнай для сучасных дзяцей?

5. У TikTok вы ўбачылі ролік, у якім школьнікі з радасцю расказваюць пра новы закон, згодна якому ў школах забараняецца дамашняе заданне. Якімі будуць вашы дзеянні?

1) Падзялюся з сябрамі ў сацыяльных сетках.

2) Пашукаю дадзеную навіну ў іншых СМІ або сацыяльных сетках для праверкі.

3) Пашукаю першакрыніцу.

4) Не ведаю.

6. Вы атрымалі паведамленне ад сябра: “Ты павінен гэта ўбачыць!” са спасылкай на відэа. Якімі будуць вашы дзеянні?

1) Напішу сябру і спытаю, адкуль дадзеная спасылка.

2) Не буду глядзець спасылку.

3) Абавязкова пагляджу.

4) Падзялюся з сябрамі.

7. Вы прачыталі пост у сацыяльных медыя аб актуальнай падзеі. Які з фактараў будзе сведчыць пра надзейнасць прадстаўленай інфармацыі?

1) Экспертнасць аўтара паста.

2) Колькасць падпісчыкаў дадзенага блогера.

3) Наяўнасць фактаў ці спасылак на крыніцы інфармацыі ў тэксце паведамлення.

4) Нічога з пералічанага.

8. Прачытайце аб’яву.

Паважаныя жыхары!

Паведамляем, што 24 кастрычніка 2022 года (серада) у доме №4 па вуліцы Энгельса (карпусы 2,3,4) будуць праводзіцца прафілактычныя рамонтныя работы размеркавальных шчытоў і замена трансфарматараў току. У сувязі з гэтым падача электраэнэргіі будзе прыпынена з 9.30 да заканчэння работ (арыентавана да 17.00).

Неабходна адключыць усе электрычныя прылады.

Нагадваем таксама, што пад час работ ліфты працаваць не будуць, а таксама будзе прыпынена падача халоднай і гарачай вады на верхнія паверхі.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці!

КСУП “Жыткавічы Камунальнік”

20.10.2022г.

Кантакты: + 37529… (Ірына Пятроўна)

+ 37529… (Васіль Мікалаевіч)

Адкажыце на пытанні:

1) У які дзень тыдня гэта аб’ява была даведзена да ведама жыхароў дома?

2) Якая праблема можа ўзнікнуць у жанчыны сталага ўзросту, якая пражывае на 9 паверсе 3 корпусу, калі яна ў 9.20 24-га кастрычніка 2022 г. пойдзе ў паліклініку?

3) Як мусіць падрыхтавацца да 24 кастрычніка прадбачлівая гаспадыня, якая мае кватэру на 8 паверсе 1-га корпусу?

4) Якое абсталяванне будуць рамантаваць, а якое заменяць?

5) Што патрэбна зрабіць жыхарам з бытавымі прыладамі? Якімі?

6) Які час зоймуць (як плануецца) рамонтныя работы?

9. Разгледзьце выяву.

1) Як называецца медыятэкст, які вы бачыце на выяве?

2) Якую мэту ставілі перад сабой стваральнікі дадзенага медыятэксту?

3) Хто можа атрымаць выгаду ад гэтага медыятэксту?

4) Якім чынам аўтары зацікавілі вас?

10. Наколькі часта вы ствараеце ўласныя медыятэксты у межах вывучэння школьных прадметаў?

1) Часта.

2) Рэдка

3) Не ствараю.

ДАДАТАК Г

План-канспект урока беларускай мовы (5 клас)

Тэма: Чалавек і мова. Камунікатыўныя функцыі мовы

Урок беларускай мовы ў 5 класе. Вучні ведаюць, што мова – уласцівасць чалавека, служыць для зносін. Маюць першапачатковыя навыкі вызначэння тэмы і асноўнай думкі тэксту.

Мэта: фарміраванне разумення камунікатыўнай функцыі мовы.

Плануецца, што вучні:

будуць ведаць: структуру і змест падручніка, змест паняццяў «камунікатыўная функцыя мовы», «сродкі масавай камунікацыі», «медыя», «мэта і адрасат маўлення»; розныя спосабы перадачы інфармацыі; ,

змогуць вызначыць мэту і асноўную думку тэксту, скласці дыялог па прапанаваным фотаздымку;

змогуць дэкадаваць інфармацыю, адлюстраваную на вокладцы вучэбнага дапаможніка і на фотаздымку.

Ключавое пытанне

Уявіце сабе, што чалавек не ўмее гаварыць. Магчыма, калі б не было мовы, то не было б і сварак, войнаў, бо людзі не маглі б пасварыцца, пакрыўдзіць, абразіць. Гэта так ці не?

Ход урока

1. Арыентацыйна-матывацыйны этап урока.

1.1. Адбываецца знаёмства настаўніка з вучнямі. Настаўнік гаворыць, што жадае даведацца, наколькі кемлівыя вучні ў пятым класе і, папрацаваўшы ў парах, адгадаць загадкі:

У адным клубочку сем дзірачак (галава).

За сцяной касцяной салавей шчабеча (язык).

З дабром скажу – салодкае, са злом скажу – горкае (слова).

Крылаў не мае, а лётае: выпусціш – не зловіш (слова).

Якой тэмай аб’яднаны адгадкі? («Чалавек і мова»).

Пасля агучвання вучнямі адказаў настаўнік абагульняе, што ўсе загадкі пра мову, якую дзеці будуць вывучаць, каб разумець іншых і прыгожа гаварыць.

1.2. Адбываецца гутарка па пытаннях:

1. Якая розніца паміж здольнасцямі чалавека і жывёлы?

2. Якія ўмовы неабходны для таго, каб чалавек навучыўся гаварыць?

3. Для чаго даецца мова чалавеку?

4. З якой мэтай гаворыць чалавек?

5. Уявіце сабе, што чалавек не ўмее гаварыць. Магчыма, калі б не было мовы, то не было б і сварак, войнаў, бо людзі не маглі б пасварыцца, пакрыўдзіць, абразіць?

Калі на апошняе пытанне вучні не знаходзяць адказ, то настаўнік прапануе звярнуцца да яго напрыканцы ўрока.

2. Аперацыйна-пазнавальны этап

2.1. Вучні знаёмяцца з вучэбным дапаможнікам. Потым у парах абмяркоўваюць і знаходзяць адказы на наступныя пытанні:

1. Якую інфармацыю нясе вокладка? Пра што яна нам гаворыць?

2. Якія выявы на ёй змешчаны?

3. Якія колеры пераважаюць і чаму?

4. Ці можам мы з першага позірку зразумець, што перад намі менавіта вучэбны дапаможнік па беларускай мове? Што нам у гэтым дапамагае?

2.2. Вучні абмяркоўваюць у парах, а потым франтальна выяву помніка на вокладцы:

1. Які помнік мы бачым на вокладцы?

2. Дзе ўсталяваны помнік? Чаму менавіта ў гэтым горадзе?

3.Што вы ведаеце пра літару Ў?

4. У чым значэнне помніка для культуры нашай краіны?

5. Чаму менавіта гэты помнік быў абраны для вокладкі падручніка па беларускай мове?

6. Якую агульную выснову вы можаце зрабіць?

2.3. Абагульненне настаўніка: «Бачыце, як шмат вы даведаліся, разглядаючы ўсяго толькі вокладку вучэбнага дапаможніка. Значыць, перадаваць і атрымліваць паведамленні можна не толькі праз маўленне. І не толькі ад чалавека чалавеку. Кнігі, газеты, тэлебачанне, інтэрнэт таксама з намі размаўляюць (камунікуюць), гэта «сродкі масавай камунікацыі». Масавай – таму што яны камунікуюць з многімі людзьмі. Іх яшчэ называюць «медыя». Бо ў перакладзе «медыя» – пасярэднік, г.зн. кніга – пасярэднік паміж аўтарамі, якія яе стварылі і чытачамі. Медыя нам перадаюць інфармацыю ад іншых людзей, якіх мы можам і не ведаць. Якія медыя вы ведаеце? (Газеты, кнігі тэлебачанне, радыё, кіно, інтэрнэт, рэкламныя абвесткі, афішы, білборды...) Вакол нас шмат медыя і шмат крыніц інфармацыі, і кожны від медыя мае сваю «мову»: выявы, кадры ў кіно, музыка, колер... Патрэбна толькі ўважліва прыглядацца і навучыцца яе разумець».

2.4. Праца вучняў з практыкаваннем 2 вучэбнага дапаможніка.

Вучні чытаюць і вызначаюць асноўную думку тэксту, усведамляюць паняцце «камунікатыўная функцыя мовы». Настаўнік звяртае ўвагу на фразу «Разумелі людзі і такую функцыю мовы, як уздзеянне, здольнасць слова выклікаць у слухача пэўныя эмоцыі». Дадае, што эмоцыі могуць выклікаць не толькі добрыя ці злыя словы, аднак і музыка, выявы, гукі. І гэтым карыстаюцца розныя медыя: напрыклад, у рэкламе, каб прадаць тавар, можа выкарыстоўвацца прыемная музыка, усмешкі, прыгожыя людзі, выявы смачнай ежы... Паглядзім, якія эмоцыі нам перадаюць малюнкі без слоў.

2.5. Практыкаванне «Складзі дыялог па фотаздымку» (праца ў парах).

Вучні разглядаюць выявы, на якіх адлюстраваны пэўныя сітуацыі. Прапануецца звярнуць увагу на постаці людзей, іх настрой, міміку, жэсты.

Вучні выбіраюць фотаздымак і будуюць дыялогі з 3-4 рэплік.

Па просьбе настаўніка агучваюць некалькі дыялогаў, аналізуюць на адпаведнасць прапанаванай сітуацыі, выбранай інтанацыі, лексічных сродкаў і г.д. (Дадатак 1)

2.6. Гутарка пра альтэрнатыўную мову (музыка, колер, шрыфт, выявы).

Праца вучняў у групах па тэме «Альтэрнатыўная» мова.

Група 1 «Мова жэстаў» – практыкаванне 5.

Група 2 «Кнігі для сляпых» – практыкаванне 6 .

Прадстаўнікі груп сцісла пераказваюць змест прачытанага і адказваюць на пытанні:

1. Каму адрасаваны тэкст і з якой мэтай?

2. Ці можа «альтэрнатыўная» мова стаць асноўным сродкам зносін людзей?

Ацэначна-рэфлексіўны этап

Настаўнік вяртае вучняў да ключавога пытання:

– Магчыма, калі б не было мовы, то не было б і сварак, войнаў, бо людзі не маглі б пасварыцца, пакрыўдзіць, абразіць? Ці змянілася ваша меркаванне і як?

Напрыканцы ўрока вучні адказваюць на пытанні:

1.З якімі новымі тэрмінамі пазнаёміліся на ўроку?

2.Патлумачце іх сэнс.

3.Як чалавек можа атрымліваць інфармацыю, з якіх крыніц?

Дамашняе заданне на выбар:

– Папрасіце бацькоў, каб яны дапамаглі вам знайсці ў інтэрнэце па 2 выказванні беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў пра родную мову.

– Абмяркуйце з бацькамі, чаму родная мова ва ўсіх народаў з'яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю і аберагаецца дзяржавай. Запішыце 3 аргументы, чаму мы павінны ведаць сваю мову.

Дадатак 1

План-канспект урока беларускай мовы (5 клас)

Дадзены ўрок распрацаваны на аснове дзейнаснага падыходу, пры якім вучань становіцца актыўным суб’ектам вучэбнай дзейнасці. Заданні падабраны такім чынам, што кожны настаўнік можа вар’іраваць формы работы на ўроку, зыходзячы з асаблівасцяў канкрэтнага класа. Акрамя традыцыйных заданняў прапанавана практыкаванне на фарміраванне медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў, што патрабуе дадатковай падрыхтоўкі самога настаўніка.

Тэма: Правапіс падоўжаных зычных

Мэта:

Стварыць умовы для:

• паглыблення ведаў вучняў пра падоўжаныя зычныя як характэрную з’яву фанетыкі; засваення правіл напісання падоўжаных зычных; фарміравання ўмення размяжоўваць фанетычнае падаўжэнне і марфалагічнае падваенне;

• развіцця навыкаў самастойнага мыслення, асэнсавання і структурыравання інфармацыі; умення працаваць у групе;

• фарміравання разумення каштоўнасці ўласных думак і ідэй.

Чакаемы вынік: напрыканцы ўрока вучні будуць

А) ведаць

• якія зычныя могуць падаўжацца;

• умовы падаўжэння зычных;

• правілы напісання падоўжаных зычных;

• як адрозніць падаўжэнне ад падваення зычных;

Б) умець:

• правільна пісаць словы з падоўжанымі зычнымі;

• паспяхова выконваць тэставыя заданні па тэме ўрока.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэб.дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. Мовамі навучання: у 2 ч. / Г. М. Валочка (і інш.). – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2019. – Ч.2; прэзентацыя, карткі для самастойнай работы і работы ў парах.

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

1) Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Прыём “Пахвалі сябе” (Сёння я малайчына, таму што…)

2) Дапоўніць сказы левага слупка патрэбнымі словамі з правага слупка:

1. Дзеці адправіліся ў… а) галлё

2. Сава добра бачыць…. б) калоссе

3. Добра гарыць сухое… в) ноччу

4. Нізка нахілілася буйное… г) насеннем

5. Палі засяваюць адборным… д) падарожжа

- Скажыце, калі ласка, а што агульнага ёсць у гэтых словах, чым яны падобныя, блізкія адзін да аднаго?

- А можа хтосьці ўспомніць, як называюцца такія літары? (Дзеці павінны адказаць, бо з гэтай тэмай яны знаёміліся ў 3 класе)

3) Давайце паспрабуем вызначыць тэму ўрока і мэты да яго:

Тэма:

Ведаць:

Умець:

2. Інфармацыйна-пошукавы этап

1) Карыстаючыся правілам падручніка на с.67 запоўніце АК (праца ў групах)

2) Прачытаць словы і растлумачыць, чаму ў адных словах адбылося падаўжэнне, а ў другіх – не.

Вяселле, жыццё,алея, радасцю, крылле, піццё, акуратнасць, група, збожжа.

3) Практычная работа (заданні на картках, некалькі вучняў працуюць каля дошкі, клас выконвае заданне па варыянтах)

А) Спішыце, ўстаўляючы прапушчаныя літары

Кал…ектыў, імгнен…е, бас…ейн, багац…е, падарож…а, кар…эспандэнт, груп…а, паўгод…е, адзен…е, тэр…торыя.

Дадатковае заданне: растлумачце значэнне слова “карэспандэнт” і складзіце з ім сказ.

Б) Практыкаванне “Чацвёрты лішні” (выбраць “лішняе” слова, у парах абмеркаваць свой выбар, запісаць выбранае слова)

• пытанне, адзенне, рабіннік, насенне.

• сувяззю, маззю, раззбраенне, палоззе.

В) Запішыце словы па-беларуску

Наталья, задание, выступление, чтение, судья, масса, металл, аллея.

4) Праца з падручнікам -- практ. 146 (да прапанаваных слоў падбярыце аднакаранёвыя словы з падоўжанымі зычнымі. Запішыце словы парамі).

Фізкультхвілінка

Настаўнік называе словы. Калі ў слове ёсць падоўжаныя зычныя – вучні паднімаюць дзве рукі ўверх, калі няма – прысядаюць).

3. Кантрольны этап

1) Прыём “Інфармацыйная хвілінка” (работа з медыятэкстам)

- Чым дызайн навагодняй “Бела-Колы” адрозніваецца ад прывычнага? (гутарка пойдзе пра прадказанні, якія можна было атрымаць па QR–коду і пра вынікі такога рэкламнага захаду).

- Далей прапануем выпісаць словы па тэме ўрока, якія прысутнічаюць на этыкетцы.

1) Тэст для ўзаемаправеркі

Выніковы тэст

Заданне 1 узроўню

Падкрэсліце словы з падоўжанымі зычнымі:

Печ, печчу, крыло, крылле, цень.

Заданне 2 узроўню

Замест кропак, дзе трэба,ўстаўце неабходныя літары. Словы з падоўжанымі зычнымі падкрэсліце адной рыскай ( _ ), а словы з падвоеннымі літарамі пункцірнай лініяй(- -)

1) А пташкі голасна і здольна

Смяюцца мілым шчабятан..ем

І поўняць луг сваім спяван..ем.

2) Дзеці назіралі за палётам вясен…яй птушкі.

Заданне 3 узроўню

Прачытайце словы. Змяніце іх або падбярыце аднакаранёвыя словы з падоўжанымі зычнымі:

Печ→

Прамень→

Мыш→

Камень→

Заданне 4 узроўню

Перакладзіце на беларускую мову словы. Запішыце.

Солью-

Судья-

Мусор-

Ладья-

Заданне 5 узроўню

Складзіце слоўнікавы дыктант з 8 слоў па тэме ўрока.

(Словы, якія сустракаюцца ў дадзенай тэставай рабоце, не выкарыстоўваем)

2) Падагульненне.

Дапоўніце сказы (на экране):

Падаўжэнне гукаў на пісьме перадаецца… (дзвюма літарамі)

Падоўжаны гук [дз'] на пісьме перадаецца літарамі… (ддз)

Неабходна адрозніваць падаўжэнне зычных ад… (падваення)

У словах іншамоўнага паходжання зычныя гукі… (не падаўжаюцца)

3) Выстаўленне адзнак.

4) Рэфлексія.

Запоўніце рэфлексійную мішэнь

ДАДАТАК Д

Прыклады выкарыстання медыятэкстаў на ўроках у 5 класе

Беларуская мова 5 клас

Тэма: Сказы са звароткамі, знакі прыпынку

Мэта: актуалізацыя ведаў пра будову сказаў са звароткамі, выпрацоўка ўмення вызначаць спосаб іх выражэння, будаваць і правільна інтанаваць сказы са звароткамі і афармляць іх на пісьме.

Развіццё кампетэнцый (паводле А.В.Хутарскога)

Прадметныя кампетэнцыі: вызначэнне галоўнай і другараднай, відавочнай і прыхаванай інфармацыі ў тэксце.

Метапрадметныя:

Вучэбна-пазнавальныя: уменне вырашаць пастаўленую задачу на аснове ўласнага жыццёвага вопыту, рабіць выбар.

Праблемна-пошукавыя: правядзенне самастойных назіранняў, фармуліраванне пытанняў для атрымання недастатковай інфармацыі;

Інфармацыйныя: успрыманне і аналіз візуальнай і тэкставай інфармацыі;

Кантрольна-ацэначныя: ацэнка вынікаў уласнай дзейнасці;

Камунікатыўныя: уменне выказваць уласныя меркаванні, з павагай адносіцца да чужых выказванняў; гатоўнасць да ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва пры рабоце ў пары;

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: сфарміраванасць унутранай пазіцыі асобы як каштоўнасных адносін да сябе, да людзей вакол і жыцця ў цэлым.

Крытэрыі ацэнкі:

Уменне бачыць і інтэпрыціраваць прыхаваную інфармацыю, аргументавана даказваць сваю думку.

Сувязь з іншымі прадметамі: мастацтва

Унутрыпрадметныя сувязі: культура маўлення.

Абсталяванне: выявы сацыяльнай рэкламы

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная

- Да якога тыпу рэкламы адносяцца прапанаваныя медыятэксты?

- Якую актуальную праблему яны ўздымаюць?

- Хто з'яўляецца галоўным героем рэкламы?

- Чаму менавіта такія героі выбраны для дадзенай рэкламы?

- Да каго яны звяртаюцца?

- А чаму, напрыклад, не да кіроўцы тралейбуса?

- Якім чынам аўтары імкнуцца ўздзейнічаць на нас (дэталі, колер, умоўныя знакі і інш.)?

- Якія сінтаксічныя сродкі выкарыстоўваюцца ў тэксце рэкламы?

- У парах складзіце ўласны тэкст рэкламнага слогана на гэту ж тэму.

Беларуская мова 5 клас

Тэма: Неразвітыя і развітыя сказы

Мэта: знаёмства з пабудовай простага неразвітага і развітага сказаў

Развіццё кампетэнцый (паводле А.В.Хутарскога)

Прадметныя кампетэнцыі: аналіз і апрацоўка інфармацыі, прадстаўленай у тэкставым і графічным выглядзе.

Метапрадметныя:

Вучэбна-пазнавальныя: валоданне ўменнем сэнсавага аналізу тэкста;

Праблемна-пошукавыя: фармуліраваць гіпотэзу пра сапраўднасць уласных меркаванняў і меркаванняў іншых, уменне аргуменціраваць сваю пазіцыю;

Інфармацыйныя: успрыманне і аналіз візуальнай і тэкставай інфармацыі;

Кантрольна-ацэначныя: ацэнка вынікаў уласнай і сумеснай дзейнасці;

Камунікатыўныя: уменне аргуменціраваць уласную думку, уступаць у дыялог, гатоўнасць да ўзаемадзеяння пры рабоце ў групе.

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: уменне ўлічваць кантэкст пастаўленай задачы пры выкананні задання, выкарыстоўваць раней набытыя веды.

Крытэрыі ацэнкі: уменне тлумачыць прычыны поспеху (няўдачы) пры выкананні задання.

Сувязь з іншымі прадметамі: беларуская літаратура, мастацтва

Унутрыпрадметныя сувязі: арфаграфія, лексіка, культура маўлення

Абсталяванне: выява паштоўкі

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, групавая

- Ці можна лічыць паштоўку тэкстам? Медыятэкстам? Дакажыце.

- Якой нагодзе прысвечана дадзеная паштоўка?

- Па якіх прыметах вы гэта высветлілі?

- Запішыце сказы, якія змешчаны на паштоўцы. Зрабіце іх сінтаксічны разбор (праца па тэме ўрока)

- Чаму слова “Каляда” напісана з вялікай літары?

- Як вы разумееце слова “сцежыць”? Чаму на паштоўцы выкарыстана гэта слова, а не яго сінонім? Што дае такі выбар?

- Вызначце мэсэдж дадзенага медыятэкста.

- Дзе вы зможаце выкарыстаць гэтыя сказы? У групах прыдумайце як мінімум 2 спосабы ўжывання.

Беларуская мова 5 клас

Тэма: Віды простых сказаў па мэце выказвання

Развіццё кампетэнцый (паводле А.В.Хутарскога)

Метапрадметныя:

Вучэбна-пазнавальныя: арганізацыя планавання рашэння вучэбных задач, выбар метадаў і сродкаў для рашэння задач; правядзенне аналізу і аналогіі, рэфлексіі.

Праблемна-пошукавыя: правядзенне самастойных назіранняў;

Інфармацыйныя: крытычнае ўспрыманне інфармацыі, лічбавы этыкет, стварэнне інфармацыі;

Кантрольна-ацэначныя: аналіз і карэкцыя працэсу і вынікаў дзейнасці;

Камунікатыўныя: гатоўнасць да ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, навыкі работы ў групе, уменне выказваць і даказваць свае думкі.

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

Адказнасць, самакантроль, рэалізацыя асобаснага патэнцыялу.

Прадметныя кампетэнцыі:

Уменне прымяняць набытыя веды ў нестандартнай сітуацыі.

Крытэрыі ацэнкі:

Паўната і правільнасць адказаў, уменне аргументавана даказваць сваю думку.

Сувязь з іншымі прадметамі: геаграфія

Унутрыпрадметныя сувязі: пунктуацыя, арфаграфія, культура маўлення.

Абсталяванне: папяровы макет смартфона; памятка “Структура напісання СМС”.

Формы арганізацыі дзейнасці: парная, групавая

Прыклад кантэкстнага задання, створанага на аснове медыятэксту:

1. Прачытайце паведамленні ў класным чаце.

2. Назавіце спачатку апавядальныя сказы, потым пытальныя і пабуджальныя.

3. Знайдзіце ў чаце ўсе аднасастаўныя сказы. Абмяркуйце ў парах і прапануйце версію: чаму іх многа/мала?

4. Ці ўсе ўдзельнікі чату прытрымліваюцца правіл лічбавага этыкету?

5. Аб’яднайцеся ў групы, стварыце ў кожнай групе чат і абмяркуйце свае ўражанні ад сённяшняга ўрока. Прааналізуйце, колькі вы выкарысталі апавядальных, пытальных, пабуджальных сказаў. Ці ёсць у вашым чаце клічныя сказы?

Дамашняе заданне.

Уявіце сабе, што ў вас узнікла непрадбачная сітуацыя і патрэбна папярэдзіць класнага кіраўніка пра тое, што вы спазніцеся на першы ўрок. Напішыце тэкст паведамлення ў чат класа, прытрымліваючыся норм лічбавага этыкету і наступнай структуры: прывітанне – сціслая і дакладная інфармацыя – развітанне.

ДАДАТАК Ж

Вучэбны праект

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня

“Медыяполе без сюрпрызаў”

Гульня распрацавана для вучняў 3-4 класаў і дае мажлівасць удзельнікам у цікавай гульнёвай форме фарміраваць навыкі медыя-інфармацыйнай граматнасці

Колькасць удзельнікаў – 3-4 (або 2-3 каманды)

Узрост удзельнікаў – 9-10 гадоў

Гульня фарміруе

- Крытычнае мысленне

- Навыкі медыя-інфармацыйнай граматнасці

- Усвядомленыя адносіны да ўласных дзеянняў у медыяпрасторы

Працягласць – 30-40 хв.

Апісанне: гульня ўтрымлівае гульнёвае поле – “Кола выбару” (аўтарскі дызайн створаны ў праграме Canva), 20 рознакаляровых картак з пытаннямі якія патрэбна раздрукаваць, заламініраваць і вырэзаць, апісанне правіл гульні.

“Кола выбару” – гульнёвае поле, раздзеленае на 20 каляровых сектараў: блакітны, зялёны, жоўты, бэзавы. Кожны з сектароў пазначаны лічбамі ад 1 да 5

Карткі з пытаннямі.

Карткі адрозніваюцца па колеры (блакітны, зялёны, аранжавы, бэзавы), які вызначае тэматыку пытанняў.

Блакітны – “Асабістыя дадзеныя”

Зялёны – “Лічбавы этыкет”

Жоўты – “Вірусы і шкодныя праграмы”

Бэзавы – “Махляры і злачынцы”

Пытанні, змешчаныя на картках, накіраваны на развіццё медыяграматнасці і навыкаў міжасобасных зносін у галіне медыя.

Карткі ў кожнай тэматычнай намінацыі маюць свой намінал – ад 1 да 5, які вызначае складанасць пытання і колькасць балаў, якія можна атрымаць пры правільным адказе.

Яшчэ спатрэбяцца каляровыя фішкі наміналам ад 1 да 5, кубік для вызначэня права першага ходу (неабавязкова).

Прымяненне: гульню можна выкарыстоўваць на класных гадзінах, на занятках гурткоў, падчас летняга лагеру, дома з бацькамі.

Правілы гульні: гуляць можна як у камандзе, так і асабіста. Вызначецца права першага ходу. Удзельнік або прадстаўнік каманды круціць кола і вызначае сектар пытання. Напрыклад, блакітны сектар з лічбай 4. Гэта азначае,што яму або яго камандзе патрэбна адказаць на пытанне, змешчанае на блакітнай картцы, пазначанай лічбай 4. Калі удзельнік даў правільны адказ, то ён атрымлівае блакітную фішку з лічбай 4 і зарабляе 40 балаў.

Калі удзельнік не змог адказаць на пытанне, або яго адказ не поўны, адказаць на пытанне прапануецца іншаму ўдзельніку або камандзе. У такім выпадку фішку і, адпаведна, балы не атрымлівае ніхто з удзельнікаў, а права выбіраць пытанне пераходзіць да наступнага ўдзельніка або каманды.

Пераможцам з’яўляецца той, хто напрыканцы гульні атрымае найбольшую колькасць балаў.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ АЎТАРА

1А. Земляник, Т. Н. Медиаинформационная грамотность – ключевая компетенция XXI века / Т.Н.Земляник // XIV Международ. науч.-практич. конф. «Шамовские педагогические чтения», г. Москва, 2022 г.: сб. статей. В 2 ч. Ч. 2. – Москва: Изд-во НШУОС, МАНПО, «5 за знания», 2022. – с. 143-147.

2Б. Зямлянік, Т. М. Бесперапыннае фарміраванне медыякампетэнтнасці настаўніка ва ўмовах пастаянных змен інфармацыйнага і адукацыйнага асяроддзя / Т.М.Зямлянік // Педагогическая наука и образовательная практика: традиции и инновации [ Электронный ресурс]: материалы открытой городской науч-практ. конф. с междунар. участием, Респ. Беларусь, Минск, 14 нояб. 2022. /Мин. гор. ин-т развития образования; под ред. Т.И. Мороз. – Минск: МГОИРО, 2022. – с. 97-101

3В. Зямлянік, Т. М. Самапраектаванне як інавацыйны падыход да фарміравання медыякампетентнасці настауніка / Т.М.Зямлянік //Инновационные процессы в образовании [Электронный ресурс]: сб. Материалов междунар. конференции (Минск, 24 нояб. 2022г.) / М-во образования Респ. Беларусь, ГУО «Акад. последиплом. Образования». – Минск: АПО, 2022 – с.103-107.

4Г. Зямлянік, Т. М. Фарміраванне медыяграматнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры / Т.М. Зямлянік // Настаўніцкія чытанні : матэрыялы Рэсп. Навук.практ. канф., Мазыр, 30-31 сак. 2023 г. У 3 ч., Ч.1 / УА МДПУ імя І.П.Шамякіна ; рэдкал.: В.М.Наўныка (адк.рэд.) [і інш.]. – Мазыр : МДПУ імя І.П.Шамякіна, 2023. – С.117-122.

5Д. Зямлянік, Т.М. Фарміраванне медыяграматнасці вучняў 5-7 класаў/ Т.М.Зямлянік // Веснік адукацыі – 2022. - №5. – С.58-62.

6Е. Зямлянік, Т. М. Асаблівасці фарміравання культуры паводзін у Інтэрнэце вучняў базавай школы / Т.М. Зямлянік // Инновационное образование как основополагающее условие повышения качества обучения : материалы III Республиканской научно-практической конференции с международным участием, Гомель, 22-23 июня 2023 г. / государственное учреждение образования «Гомельский областной институт развития образования» ; ред. кол.: Е.А.Колесниченко (отв.ред.) [и др.]. – Гомель, 2023. – 340 с.

Методический комментарий на представляемый в информационный банк опыт работы Земляник Татьяны Николаевны, учителя белорусского языка и литературы ГУО «Средняя школа № 2 г. Турова» по теме «Формирование медиаинформационной грамотности учащихся в процессе изучения белорусского языка и литературы в 5 классе»

Т.Н. Земляник представила опыт, который является по сути уникальным, поскольку проблемой формирования у учащихся медиаинформационной грамотности занимается весьма ограниченное число учителей и, в то же время, – ввиду его обоснованности: он может быть позаимствован другими педагогами.

Автор опыта продемонстрировала глубокое погружение в теоретические основы проблемы формирования медиаинформационной грамотности учащихся. Полезно изучить, как Татьяна Николаевна переводит научные знания в практическую деятельность. Учителям будет полезно учиться на опыте учительницы, заимствовать у неё систему работы, методические средства, которые она применяет на уроках. Опыт учительницы хорошо известен и востребован: благодаря её публикационной активности, участию в семинарах и конференциях, проведению мастер-классов. Размещение данного опыта в информационном банке весьма оправдано.

Контакты

info@adu.by

Телефон:


Служба поддержки

Связаться с нами
Карта сайта
Политика обработки cookie